Кампіноская пушча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магіла паўстанцаў 1863 г. у Кампіноскім лесе

Кампіно́ская пушча (польск.: Puszcza Kampinoska) — лясны масіў у Польшчы, у Мазавецкім ваяводстве на паўночна-заходнім напрамку ад Варшавы. З поўначы і ўсходу пушча абмежаваная рэчышчам Віслы, на захадзе - рэчышчам ракі Бзуры і з поўдня - схіламі Ловіцка-Блонскай раўніны. Гэтая тэрыторыя займае плошчу ў 670 квадратных кіламетраў, аднак толькі каля 270 квадратных кіламетраў займае лес. У цяперашні час большую частку Кампіноскай пушчы займае аднайменны нацыянальны парк  (польск.).