Камп’енскі тэхналагічны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Камп’енскі тэхналагічны ўніверсітэт
фр.: Université de technologie de Compiègne
Technische Universität Compiègne Logo.svg
Université de Technologie de Compiègne - centre B Franklin rond-point centre-ville Compiègne.jpg
Арыгінальная назва фр.: Université de technologie de Compiègne
Міжнародная назва англ.: University of Technology of Compiègne
Заснаваны 1972
Размяшчэнне Камп’ень
Сайт utc.fr
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Камп’енскі тэхналагічны ўніверсітэт (фр.: Université de technologie de Compiègne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Камп’ень.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны па ініцыятыве Гі Дэніэлу (фр.: Guy Deniélou), ваенна-марскога афіцэра і інжынера-даследчыка ў Камісіі па атамнай энергіі і альтэрнатыўнай энергіі Францыі. У 1972 годзе ён пакінуў сваю пасаду начальніка аддзела нейтронных рэактараў гэтай камісіі, каб заснаваць універсітэт у тым жа годзе. Ён і быў яго прэзідэнтам з 1974 па 1987 гады.

У 2012 годзе ўніверсітэт далучыўся да навукова-даследчага кластара асацыяцыі ўніверсітэтаў Сарбоны ў якасці другаснага члена-заснавальніка. У 2013 годзе ўніверсітэт далучыўся да аб’яднання французскіх тэхналагічных універсітэтаў. У 2014 годзе быў урачыста адкрыты новы будынак для даследаванняў і тэхналагічных інавацый на транспарце.

У 2017 годзе ўніверсітэт заняў 2-е месца сярод 107 французскіх інжынерных школ і ўніверсітэтаў. У 2016 годзе ён заняў першае месца ў Францыі па колькасці стартапаў студэнтаў і выпускнікоў. Таксама ВНУ заняла першае месца ў Францыі па найвышэйшых сярэдніх заробках выпускнікоў у 2016 годзе.

Універсітэт вызначыў шэсць абласцей даследаванняў у якасці прыярытэтаў: біятэхналогіі, энергетыка і навакольнае асяроддзе, нанатэхналогіі, вылічэнні і інфармацыйныя тэхналогіі, а таксама медыя і мастацтва.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]