Камп’ень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Камп’ень
фр.: Compiègne
Герб
Герб
Hôtel de ville de Compiègne.jpg
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
2014-2020
Плошча
53,10 км²
Вышыня цэнтра
41 м
Насельніцтва
40 732 чалавек (2014)
Шчыльнасць
767 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
60200
Код INSEE
60159
Афіцыйны сайт
Камп’ень на карце Францыі
Камп’ень (Францыя)
Камп’ень

Камп’е́нь (фр.: Compiègne [kɔ̃pjɛɲ], пікард.: Compiène), — горад на поўначы Францыі, рэгіён О-дэ-Франс, дэпартамент Уаза. Цэнтр аднайменнай акругі. Размешчаны за 65 км на паўднёвы ўсход ад Ам’ена і за 71 км на паўночны ўсход ад Парыжа, за 11 км ад аўтамагістралі А1 «Поўнач». Праз горад працякае рака Уаза. Каля горада вялікі Камп’енскі лес.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнік на месцы рымскага паселішча Кампендыум (лац.: Compendium). Меркавана пры Хлодвігу I пабудаваны драўляны палац, які пасля часта служыў рэзідэнцыяй франкскіх каралёў. У 870-я гг. па загадзе Карла II Лысага пабудаваны новы палац, разбураны ў 978 годзе. У 888 годзе ў Камп’ені каранаваны першы прадстаўнік дынастыі Капетынгаў на французскім троне — граф Эд Парыжскі. У 1153 годзе Камп’ень атрымаў гарадскія правы. 23 мая 1430 года каля Камп’еня бургундцы захапілі ў палон Жанну д’Арк. 18-21 верасня 1901 года ў замку спыняліся расійскі імператар Мікалай II з імператрыцай. У 1918 годзе каля Камп’еня заключаны дагавор паміж Германіяй і дзяржавамі Антанты (Першае камп’енскае перамір’е), у 1940 — паміж Германіяй і французскім урадам А. Петэна (Другое камп’енскае перамір’е). У 19411944 гадах у Камп’ені існаваў перасыльны лагер і лагер для інтэрнаваных[1].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная славутасць горада — Камп’енскі замак у стылі класіцызму (будаваўся з 1370-х гг.), аздоблены пад імператарскі палац пры Напалеоне I. Музеі: экіпажаў і турызму (заснаваны ў 1927), Другой імперыі і імператрыцы (1953). Да замка прылягае т.з. Камп’енскі лес з «Малым паркам», прамой алеяй, альтанкай Марыі Луізы («зялёны тунэль»), дарогай, якая вядзе да паляўнічага доміка імператрыцы Яўгеніі (сяр. 19 ст.); у в. Сен-Жан-о-Буа знаходзіцца ўмацаваная гатычная царква бенедыкцінскага абацтва (13 ст.)[1].

У старой частцы Камп’еня, размешчанай на левым беразе Уазы, захаваліся: руіны гарадскіх умацаванняў (кан. 12-17 стст.) з брамай капліцы (1552, арх. Ф. Дэлорм), раманская царква Сен-П’ер-дэ-Мінім(фр.) бел. (12 ст.), руіны бенедыкцінскага абацтва Сен-Карней(фр.) бел. (13-14 стст., заснавана Карлам II Лысым у 876 як абацтва Нотр-Дам з капэлай, пабудаванай па прыкладзе Ахенскай капэлы да 877; у 9-10 стст. тут каранаваліся французскія каралі, некаторыя з іх пахаваны ў абацтве; разбурана ў 1822 і 1940), вежа Жанны д’Арк(фр.) бел. (рэшткі каралеўскага данжона 12 ст.), багадзельня Св. Мікалая (13 ст., капліца 17 ст.), гатычныя цэрквы Св. Антонія(фр.) бел. (13-16 стст.), Св. Якава(фр.) бел. (13-18 стст.) і Ратуша(фр.) бел. з гадзіннікавай вежай (пач. 16 ст., цяпер Гістарычны музей статуэтак); фахверкавыя дамы 15-16 стст., былы каралеўскія стайні (1738, з 1876 — Нацыянальная школа верхавой язды), Старая саляная крама (партал 1784, арх. К. Н. Леду). Помнік Жанне д’Арк (1880, скульптар Э. Леру)[1].

Каля Камп’еня, на поўдзень і паўднёвы ўсход: у с. Шампліё(фр.) бел. — руіны гала-рымскіх тэрм, храма і тэатра (2 ст.); у в. Мар’енваль(фр.) бел. — протаготычная царква Нотр-Дам (сяр. 11 ст., рэберная скляпенні хораў, 1122, — адны з першых у Францыі); у г. Крэпі-ан-Валуа(руск.) бел. — замак герцагаў Валуа (12-13 стст.); у в. П’ерфон — замак(руск.) бел. (кан. 14 — пач. 15 стст., адноўлены ў 1857—1870 як рэзідэнцыя Напалеона III арх. Э. Э. Віяле-ле-Дзюкам). У в. Сен-Жан-о-Буа знаходзіцца ўмацаваная гатычная царква бенедыкцінскага абацтва (13 ст.)[1].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Музей Антуана Віўнеля (археалагічны збор і калекцыя мастацтва ад Сярэднявечча да 19 ст.). Французскі музычны тэатр (будынак 1867-70, арх. Г. А. Анселе)[1].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэхналагічны ўніверсітэт(англ.) бел. (1972)[1].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, хімічнай прамысловасці, машынабудавання[1].

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка колькасці насельніцтва, чал.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Ком­пь­ень // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Caplain A. L’abbaye Saint-Corneille de Compiègne, sa restauration. Compiègne, 1930;
  • Moulin J.-M. Le château de Compiègne. P., 1987; Histoire de Compiègne. Dunkerque, 1988;
  • Callais F., Bonnet-Laborderie Ph. Compiègne et son patrimoine: la ville et la forêt. Beauvais, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]