Камп Ноу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камп Ноў

Поўная назва Estadio Camp Nou
Былыя назвы

Estadio del Club de Fútbol Barcelona (1957-1973)

Estadio del Club de Fútbol Barcelona (1973–2001)
Месцазнаходжанне Іспанія Барселона, Каталонія, Іспанія
Закладзены 1954
Пабудаваны 1957
Адкрыты 24 верасня 1957
Рэканструяваны 1995, 2008
Кошт узвядзення 288 млн (1957 г.)
Архітэктар Хасэп Сотерас,
Лоренсо Гарсия-Барбон
Уладальнік ФК «Барселона»
Хатняя каманда Барселона
зборная Каталоніі
зборная Іспаніі
Умяшчальнасць 100 000
Памеры поля 106х70 м
Сайт fcbarcelona.com/e… (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Камп Ноў»  — (катал.: Camp Nou, «Новае поле») — стадыён футбольнага клуба «Барселона». З моманту свайго адкрыцця ў 1957 годзе стадыён належаў іспанскаму футбольнаму клубу і спачатку быў названы Estadi del FC Barcelona (стадыён ФК «Барселона»), тым не менш ужо тады яго называлі «Камп Ноў». Афіцыйна сваю цяперашнюю назву ён атрымаў у 2000 годзе пасля гульні супраць футбольнага клуба «Рэал Мадрыд».

Умяшчальнасць «Камп Ноў» — 99 354 чалавек. Гэта самы вялікі па колькасці гледачоў стадыён не толькі ў Іспаніі, але і ва ўсёй Еўропе. Стадыён займае другое месца па вялічыні ў спісе стадыёнаў, прызначаных толькі для футбола, саступаючы па гэтым паказчыку толькі мексіканскаму стадыёну «Ацтэка».

«Камп Ноў» прымаў матчы чэмпіянатаў Еўропы і свету, а таксама матчы алімпійскага футбольнага турніру 1992 года, уключаючы фінал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стадыён быў пабудаваны, калі прэзідэнцкае крэсла «Барселоны» займаў Франсеск Міра-Санс. Ён прыйшоў да гэтай ідэі, бо стары стадыён Camp de Les Corts не мог умясціць у сябе ўсіх заўзятараў. Некаторыя сведчаць пра тое, што галоўнай прычынай будаўніцтва новага стадыёну было адкрыццё мадрыдскім «Рэалам» «Санц’яга Бернабэу». Праект новага стадыёна «Барселоны» быў даручаны архітэктару Франсеску Мітжансу (стрыечнаму брату Міра-Санса).

Першы камень быў закладзены ў сакавіку 1953 года, а першапачатковы бюджэт склаў 67 мільёнаў песетаў. Аднак канчатковы кошт будаўніцтва дасягнуў 288 мільёнаў праз непрадбачаныя сейсмічныя праблемы глебы. Клуб разлічваў пакрыць выдаткі на будаўніцтва за кошт продажу ўчастка стадыёна Les Corts, але муніцыпалітэт Барселоны адклаў вырашэння гэтага пытання на дзесяць гадоў, што прывяло да часовага дэфіцыту сродкаў. Франсіска Франка забяспечыў клуб дзяржаўнай падтрымкай і прабачыў доўг перад бюджэтам.

Адкрыццё стадыёна адбылося 24 верасня 1957 года. З тых часоў «Барселона» развіталася са сваім былым стадыёнам і стала гуляць на «Камп Ноў». Да моманту адкрыцця «Камп Ноў» быў адным з самых вялікіх стадыёнаў у свеце: яго ўмяшчальнасць складала 90 000 месцаў.

Спачатку прадугледжвалася, што стадыён будзе насіць імя заснавальніка клуба Ганса Гампера, але пазней было вырашана ўзяць больш нейтральную назву: Estadio del Club de Fútbol Barcelona (стадыён ФК «Барселона»). Тым не менш, у народзе стадыён быў вядомы пад назвай «Камп Ноў», што на каталонскай мове азначае «новы стадыён» або «новая зямля»), бо ў параўнанні з Les Corts ён быў адносна новым. Праз восем гадоў пасля адкрыцця стадыёна прэзідэнт Энрыке Лаудзет сабраў нараду, на якой абмяркоўвалася пытанне аб афіцыйнай назве стадыёна. Сярод магчымых варыянтаў былі Estadi Barça і Estadi Camp Nou, але большасць галасоў была аддадзена Estadio del CF Barcelona. Нягледзячы на гэта, большасць прыхільнікаў і журналістаў аддавалі перавагу «Камп Ноў», праз гэта, у 2001 годзе прэзідэнт Хуан Гаспар склікаў новы сход, на якім большасць прагаласавала за прысваенне стадыёну менавіта гэтага імя.

Падчас сезону 2007—2008 гг. у гонар 50-гадовага юбілею стадыёна для футбалістаў «Барселоны» была выраблена спецыяльная форма. Неаднаразова на полі праводзіліся і фіналы найбуйнейшых еўракубкавых турніраў.

Стадыён часта выкарыстоўваецца як канцэртная пляцоўка: тут выступалі з канцэртамі Фрэнк Сінатра, Майкл Джэксан, U2 і інш.

Музей стадыёна[правіць | правіць зыходнік]

На базе стадыёна функцыянуе музей, дзе можна азнаёміцца са шматлікімі ўзнагародамі, заваяванымі «Барселонай» (як футбольным клубам, так і баскетбольным), дакументамі, відэафільмамі, фотаздымкамі і іншымі матэрыяламі, а таксама наведаць раздзявальню стадыёна і каментатарскія кабіны. Музей вельмі папулярны сярод турыстаў, якія прыязжаюць у Барселону.