Камсамолец (востраў)
Jump to navigation
Jump to search
| Камсамолец руск.: Комсомолец | |
| 80°31′16″ пн. ш. 94°46′05″ у. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Паўночная Зямля |
| Акваторыі | Карскае мора, мора Лапцевых |
| Краіна | |
| Рэгіён | Краснаярскі край |
| Плошча | 9 600 км² |
| Найвышэйшы пункт | 781 м |
| Насельніцтва | 0 чал. |
Камсамо́лец (руск.: Комсомо́лец[1]) — востраў у архіпелагу Паўночная Зямля. Тэрыторыя Расіі.
Плошча вострава складае 9600 км². Знаходзіцца паміж Карскім морам і морам Лапцевых. Ад вострава Кастрычніцкай Рэвалюцыі аддзелены пралівам Чырвонай Арміі, ад вострава Піянер — пралівам Юны. Берагавая лінія звілістая і ўтварае вялікую колькасць бухт і заліваў. Рэльеф узгорысты. Вышыні да 781 м (гара Акадэміі Навук). Каля 2/3 плошчы вострава займаюць ледавікі, у т.л. ледавік Акадэміі Навук.
Зноскі
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 615. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 615. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)