Камсамольскі сельсавет (Капыльскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Камсамольскі сельскі савет
Краіна Беларусь
Статус сельскі савет
Уваходзіць у Капыльскі раён
Адміністрацыйны цэнтр вёска Камсамольская
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1719
Код аўтам. нумароў 5

Камсамольскі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўлялася вёска Камсамольская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны 16 студзеня 1969 г. створаны ў складзе Капыльскага раёна ў выніку перадачы яму населеных пунктаў скасаванага Труханавіцкага сельсавета Слуцкага раёна.

Па стане на 1 студзеня 2008 г. ў сельсавеце налічвалася 710 гаспадарак, 1481 жыхар, па стане на 1 студзеня 2009 г. — 686 гаспадарак, 1438 жыхароў.

На 1 студзеня 2009 г. змяшчаў 16 населеных пунктаў: 5 пасёлкаў і 11 вёсак.

Сельсавет быў скасаваны рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці».[1]

Населеныя пункты Камсамольскага сельсавета адыйшлі ў склад Грозаўскага сельсавета Капыльскага раёна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 185, 232.