Камуна (Бельгія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Камуна, Бельгія)

Камуна (нідэрл.: gemeente, фр.: commune, ням.: Gemeinde) — ніжэйшая адміністрацыйная адзінка Бельгіі. Уваходзіць у склад правінцыі (Фламандскі і Валонскі рэгіёны) або непасрэдна ў склад акругі (Брусельская сталічная акруга). Камуна можа складацца з аднаго або некалькіх паселішчаў, якія не маюць статус горада, невялікага горада і некалькіх сельскіх паселішчаў або аднаго вялікага горада (у фламандскім і валонскім рэгіёнах). Камуны Брусельскага сталічнага раёна з'яўляюцца гарадскімі раёнамі.

Структура кіравання камуны[правіць | правіць зыходнік]

Кіруючы орган камуны — муніцыпалітэт. Кіраўніком муніцыпалітэта з'яўляецца бургамістр (нідэрл.: burgemeester, фр.: maire) — прадстаўнік палітычнай партыі, якая набрала большую колькасць галасоў на муніцыпальных выбарах. Заканадаўчы орган — савет муніцыпалітэта (нідэрл.: gemeenteraadgemeenteraad). Савет абіраецца раз у шэсць гадоў усеагульным прамым галасаваннем на муніцыпальных выбарах адначасова ва ўсёй Бельгіі (апошні раз — 8 кастрычніка 2000 года, наступныя выбары пройдуць 8 кастрычніка 2006 года); пры гэтым на такіх выбарах маюць права голасу не толькі грамадзяне Бельгіі, але і замежныя грамадзяне, якія жывуць доўгі час у гэтай камуне. Выканаўчы орган муніцыпалітэта — савет намеснікаў бургамістра (нідэрл.: schepencollegeschepencollege) (па адукацыі, публічных работ і.т. д).

Месца пасяджэння савету камуны і савету намеснікаў бургамістра — ратуша (нідэрл.: stadhuis а гарадах, нідэрл.: gemeentehuis у населеных пунктах, якія не маюць гарадскога статусу).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Бельгіі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі