Камунараўскі сельсавет (Любанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камунараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сосны
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 3 339
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Камуна́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Сосны.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ніжынскі (Нежынскі) сельсавет у складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ніжын (у 1928—1935 гадах — вёска Кузьмічы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці.

16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Камуна, сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі, са складу Даманавіцкага сельсавета Старобінскага раёна перададзена вёска Забярэзінец[1]. 13 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Сосны[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3339 чалавек[3], з іх 97,4 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,3 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Решение Любанского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 г. № 55 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.