Нёі-сюр-Сен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Камуна Нёі-сюр-Сен)
Камуна
Нёі-сюр-Сен
Neuilly-sur-Seine
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Акруга
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
3,73 км²
Вышыня цэнтра
33 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
60341 чалавек (2008)
Шчыльнасць
16177,21 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
92200
Афіцыйны сайт
Нёі-сюр-Сен на карце Францыі
Нёі-сюр-Сен (Францыя)
Нёі-сюр-Сен

Нёі́-сюр-Сен (фр.: Neuilly-sur-Seine [nœˈji syʁ sɛn] — «Нёі на Сене») — камуна ў дэпартаменце О-дэ-Сен, які на поўдні прылегае да Булонскага лесу — заходняй ускраіны Парыжа. Насельніцтва 60 341 чал. (на 2008 год).

Галоўная вуліца Нёі, авеню Шарля дэ Голя, з’яўляецца натуральным працягам Елисейских Палёў. Праз Сену ў Нёі перакінуты мост XVIII стагоддзя — выбітны помнік інжынернай думкі таго часу (пашыраны ў 1935—1940 гадах).

У XX стагоддзі гэта прадмесце стала прытулкам заможных жыхароў Парыжа, асабліва бізнэсмэнаў і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі.

27 лістапада 1919 года ў Нёі-сюр-Сен быў заключаны Нёіскі дагавор паміж Балгарыяй і краінамі Антанты.

На мясцовых могілках пахаваныя мастакі Васіль Кандзінскі і Пюві дэ Шаван, пісьменнікі Анатоль Франс і Андрэ Маруа, рэжысёры Рэнэ Клер і Франсуа Труфо. У Нёі-сюр-Сен памерлі герцаг Эдынбургскі і Георгій Гурджыеў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
  2. Sandre