Перайсці да зместу

Маніфест камуністычнай партыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Камуністычны маніфест)
«Маніфест камуністычнай партыі» — арыгінал

«Маніфест камуністычнай партыі» (ням.: Das Manifest der Kommunistischen Partei) — праца Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса, у якой яны дэкларуюць і абгрунтоўваюць мэты, задачы і метады барацьбы камуністычных арганізацый і партый, што зараджаліся ў той час. Аўтары абвяшчаюць непазбежнасць гібелі капіталізму ад рук пралетарыяту. Маніфест пачынаецца словамі: «Прывід блукае па Еўропе — прывід камунізму», а сканчаецца знакамітым гістарычным лозунгам: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!».

Упершыню выдадзены 21 лютага 1848. Перавыдаваўся шмат разоў, у тым ліку і пры жыцці аўтараў, аднак змены не ўносіліся. У прадмове да нямецкага выдання 1872 года Ф. Энгельс адзначаў: «Аднак „Маніфест“ з’яўляецца гістарычным дакументам, змяняць які мы ўжо не лічым сябе ў праве».