Камчадалы
Камчадалы — этнаграфічная група рускіх, даўняе насельніцтва сучаснай тэрыторыі Камчацкага края, якое ўтварылася ў выніку этнічных кантактаў нешматлікіх рускіх перасяленцаў з прадстаўнікамі абарыгенных паўночных этнасаў. У найбольшай ступені на паходжанне і культуру рускіх камчадалаў паўплывалі таксама іцельмены, у меншай ступені таксама каракі, чуванцы. Мова камчадалаў — руская[1].
Сталае рускае насельніцтва з'явілася да 1730-х гадоў і з прычыны сваёй нешматлікасці ў значнай ступені змяшалася з мясцовым насельніцтвам края, а частка іцельменаў і эвенаў успрыняла рускую мову і культуру і ўвайшла ў склад камчадалаў. Да пачатку XX стагоддзя на Качатцы налічвалася каля 3600 чалавек мясцовага руска-іцельменскага насельніцтва, якое ўяўляла адну этнаграфічную групу з агульнымі рысамі культуры і побыту і рускай мовай зносін[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камчада́лы // Т. 11. Италия — Кваркуш. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 288. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)