Камчацкая вобласць (Расійская імперыя)
| Камчацкая вобласць | |||
|---|---|---|---|
| | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 1803 | ||
| Насельніцтва |
|
||
|
|
|||
|
|
|||
Камчацкая вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі.
Упершыню Камчацкая вобласць у складзе Іркуцкай губерні была ўтворана 11 (23) жніўня 1803 года. Цэнтрам вобласці быў прызначаны Верхне-Камчацк, 9 (21) красавіка 1812 года кіраванне вобласці перанесена ў Петрапаўлаўскую гавань. У 1822 годзе вобласць была скасавана. Замест яе ў складзе Іркуцкай губерні было створана Камчацкае прыморскае кіраванне з цэнтрам у Петрапаўлаўску.
У 1849 годзе з Камчацкага прыморскага кіравання і Гіжыгінскай акругі Ахоцкага прыморскага кіравання была зноў створана Камчацкая вобласць. Аднак ужо ў 1856 годзе Камчацкая вобласць была скасавана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Прыморскай вобласці.
Законам ад 17 (30) чэрвеня 1909 года Камчацкая вобласць была створана ў трэці раз. У склад вобласці ўвайшлі Петрапаўлаўскі, Ахоцкі, Гіжыгінскі, Анадырскі паветы і Камандорскія астравы, вылучаныя з Прыморскай вобласці. Адначасна на тэрыторыі Чукоткі (частка Анадырскага павета) утвораны Чукоцкі павет. У 1922 годзе Камчацкая вобласць была ператворана ў Камчацкую губерню[2].
Апісанне герба
[правіць | правіць зыходнік]«У срэбным шчыце тры сопкі ці чорныя агнядышныя горы (сярэдняя наперадзе двух іншых) з барвовым полымем і дымамі над імі. Шчыт каранаваны старажытнай Царскай каронай і аточаны залатым дубовым лісцем, злучаным Аляксандраўскай стужкай».

Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва Камчацкай вобласці паводле дадзеных перапісаў 1897 года — малаліка, пра што кажа і шчыльнасць насельніцтва, выразна вылучаецца сярод агульных акруг Камандорская акруга, у якой у 10 разоў прыкладна больш сярэдняя шчыльнасць насельніцтва.
Насельніцтва акруг Камчацкай вобласці на 1897 год[3]
| Акруга | Плошча, кв вёрстаў | Плошча,
кв км |
Шчыльнасць
чал/ кв км |
Мужчын | Жанчын | Разам |
|---|---|---|---|---|---|---|
| Анадырская | 458 476,6 | 521 774,91 | 0,02 | 5 941 | 6 143 | 12 084 |
| Ахоцкая | 158 365,4 | 180 229,68 | 0,03 | 2 394 | 2 338 | 4 732 |
| Гіжыгінская | 185 347,7 | 210 937,22 | 0,04 | 3 837 | 3 655 | 7 492 |
| Камандорская | 1 524,0 | 1 734,41 | 0,38 | 322 | 329 | 651 |
| Петрапаўлаўская | 339 697,1 | 386 596,44 | 0,02 | 4 241 | 4 124 | 8 365 |
| Камчацкая вобласць | 1 143 411 | 1 301 272,66 | 0,03 | 16 735 | 16 589 | 33 324 |
Кіраўніцтва вобласці
[правіць | правіць зыходнік]I перыяд (1803—1822)
[правіць | правіць зыходнік]- Уладнікі
| Ф. В. А. | Тытул, чын, званне | Час замяшчэння пасады |
|---|---|---|
| Кашалёў Павел Іванавіч | генерал-маёр | |
| Пятроўскі Іван Рыгоравіч | генерал-маёр | |
| Рудакоў Ілля Дзмітрыевіч | лейтэнант, і. д. | |
| Рыкорд Пётр Іванавіч | капітан 1-га рангу |
II перыяд (1849—1856)
[правіць | правіць зыходнік]- Вайсковы губернатар
| Ф. В. А. | Тытул, чын, званне | Час замяшчэння пасады |
|---|---|---|
| Завойка Васіль Сцяпанавіч | контр-адмірал |
III перыяд (1909—1922)
[правіць | правіць зыходнік]- Губернатары
| Ф. В. А. | Тытул, чын, званне | Час замяшчэння пасады |
|---|---|---|
| Пярфільеў Васіль Власьевіч | стацкі саветнік (сапраўдны стацкі саветнік), і. д. | |
| Манамахаў Мікалай Уладзіміравіч | сапраўдны стацкі саветнік |
- Віцэ-губернатары
| Ф. В. А. | Тытул, чын, званне | Час замяшчэння пасады |
|---|---|---|
| Бодунген Яўген Фёдаравіч | калежскі асэсар | |
| Чаплінскі Аляксандр Гаўрылавіч | стацкі саветнік (сапраўдны стацкі саветнік) |
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20210123151740/https://www.runivers.ru/upload/iblock/49c/rossiya.pdf
- ↑ Пирагис А. П.. Изменение административного подчинения Камчатки за 310 лет со времени присоединения к России (1697—2007). Пирагис.ру (30 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 8 кастрычніка 2011.
- ↑ Первая Всеобщая перепись населения Российской империи 1897 года. Наличное население в губерниях, уездах, городах Российской Империи (без Финляндии).