Камчацкі край

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камчацкі край
руск.: Камчатский край
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Гімн Anthem of Kamchatka Krai[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 2007
Кіраўнік Уладзімір Віктаравіч Соладаў[d]
Насельніцтва
  • 289 033 чал. (1 студзеня 2023)
Плошча
  • 472 300 ± 1 км²
Камчацкі край на карце
Часавы пояс PETT
Код ISO 3166-2 RU-KAM
Код аўтам. нумароў 41
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камчацкі край — адзін з суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Знаходзіцца на Камчацкім паўвостраве. На поўначы мяжуе з Чукоцкай аўтаномнай акругай, на паўночным захадзе — з Магаданскай вобласцю. Утвораны 1 чэрвеня 2007 года шляхам аб’яднання Камчацкай вобласці і Каракскай аўтаномная акругі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Камчацкі паўвостраў знаходзіцца ў зоне актыўнай вулканічнай дзейнасці, на яго тэрыторыі ёсць каля 300 буйных і сярэдніх вулканаў, 29 з іх з’яўляюцца дзеючымі. Тут размешчаны самы высокі вулкан Еўразіі — Ключаўская Сопка. З дзейнасцю вулканаў звязана ўтварэнне шматлікіх карысных выкапняў, а таксама гідратэрмальнай актыўнасці: з’яўленне гарачых крыніц, утварэнне фумарол, гейзераў і іншых праяў. На тэрыторыі Камчаткі знаходзяцца Краноцкі запаведнік і сусветна вядомая Даліна Гейзераў. Клімат халодны і вільготны. Прыродныя рэсурсы ўключаюць золата, вугаль, слюду і прыродны газ.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва 358,8 тысяч чалавек. З іх:

  • рускія — 290 108 чел. (80,8 %);
  • украінцы — 20 870 чел. (5,8 %);
  • каракі — 7 328 чел. (2 %);
  • татары — 3 617 чел. (<1,00 %);
  • беларусы — 3 347 чел. (<1,00 %).

55 % насельніцтва жыве ў сталіцы края — горадзе Петрапаўлаўск-Камчацкі. На тэрыторыі края існуе 11 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі, 6 гарадскіх паселішчаў і 50 сельскіх паселішчаў.

Муніцыпальныя раёны:

  • Алеутскі муніцыпальны раён (у тым ліку Камандорскія астравы);
  • Быстрынскі муніцыпальны раён;
  • Елізаўскі муніцыпальны раён;
  • Карагінскі муніцыпальны раён;
  • Мількоўскі муніцыпальны раён;
  • Алюторскі муніцыпальны раён;
  • Пенжынскі муніцыпальны раён;
  • Собалеўскі муніцыпальны раён;
  • Тыгільскі муніцыпальны раён;
  • Усць-Бальшарэцкі муніцыпальны раён;
  • Усць-Камчацкі муніцыпальны раён;

Гарадскія акругі:

  • Гарадская акруга Петрапаўлаўск-Камчацкі
  • Вілючынская гарадская акруга (ЗАТУ)
  • Гарадская акруга «пасёлак Палана»

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У эканоміцы края пераважае рыбалоўства (каля 55 % ВУП), на поўначы края — гарназдабываючая прамысловасць (здабыча золата і плаціны). Развіты турызм, здабыча пушнога звера: собаля, лісіцы, марскога коціка, галубога пясца.

Сельская гаспадарка прадстаўлена пераважна аленегадоўляй.

У краі высокая колькасці вайсковых аб'ектаў: баз падводных лодак, авіябаз, радарных станцый і іншых.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]