Камянюцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Камянюцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каменюкі
Дата ўтварэння 14 красавіка 1964
Насельніцтва (2009) 1 346
Камянюцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Камяню́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Каменюкі.

Утвораны 14 красавіка 1964 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. У 1976 годзе скасаваны хутары Дубавое і Саладуха[1]. 24 верасня 1998 года ў склад сельсавета перададзена 5 населеных пунктаў (Вілы, Гарошкаўка 1, Мшанкі, Селішча Вялікае, Селішча Малое) з Дзмітровіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1346 чалавек[3], з іх 89,7 % — беларусы, 7,1 % — рускія, 1,7 % — украінцы[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.