Камілаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны святар з камілаўкай на галаве.

Каміла́ўка (грэч. кαμιλαύκα) — галаўны ўбор праваслаўных і ўніяцкіх святароў і дыяканаў у выглядзе пашыранага кверху цыліндра, абцягнутага тканінай. Назва паходзіць ад візантыйскіх галаўных убораў, якія вырабляліся з вярблюджай воўны. Фіялетавая богаслужэбная камілаўка даецца ў якасці ўзнагароды архідыяканам, протадыяканам і святарам. Чорная камілаўка — частка аблачэння манаха, а таксама богаслужэбнага аблачэння іерадыякана.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Завальнюк У.М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.