Каміла Сьенфуэгас
Каміла Сьенфуэгас Гарыяран | |
---|---|
Camilo Cienfuegos Gorriaran | |
Дата нараджэння | 6 лютага 1932[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | мерк. 28 кастрычніка 1959[1] (27 гадоў) |
Месца смерці | Атлантычны акіян |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык, рэвалюцыянер, афіцэр |
Удзельнік | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каміла Сьенфуэгас Гарыяран (ісп.: Camilo Cienfuegos Gorriarán; 6 лютага 1932, Гавана — 28 кастрычніка 1959) — кубінскі рэвалюцыянер і палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Гаване ў сям’і анархістаў. У 1953 годзе здзейсніў паездку ў ЗША ў пошуках заробку, але вярнуўся на Кубу, абураны атмасферай у ЗША і ўмовамі працы.
У 1954 годзе далучаецца да студэнцкай барацьбы супраць дыктатуры Фульхенсіа Батысты. У 1955 годзе падчас студэнцкай маніфестацыі быў паранены. Праз некаторы час быў падвергнуты палітычным ганенням з боку ўрада, і быў вымушаны з’ехаць з краіны. У Нью-Ёрку пазнаёміўся з ідэямі і планамі Фідэля Кастра, тады яшчэ студэнта, і вырашае пераехаць у Мексіку, дзе уступае ў шэрагі руху 26 ліпеня, і крыху пазней ўдзельнічае ў экспедыцыі на яхце Гранма з мэтай распачаць узброеную барацьбу на Кубе.
Сумесна з Фідэлем Кастра, Раулем Кастра і Эрнеста Чэ Гевара арганізаваў і ўзначаліў партызанскую барацьбу ў гарах Сьера-Маэстра. У красавіку 1958 года ўдастоены звання камандантэ (маёра) — вышэйшага звання ў Паўстанцкай арміі. У жніўні 1958 года Каміла Сьенфуэгас устае на чале 2-й Партызанскай калоны «Антоніа Масеа», якая прайшла маршам ад гор Сьера-Маэстра ў правінцыю Лас-Вільяс, дзе, разбіўшы мясцовыя гарнізоны батыстаўцаў, адкрыла яшчэ адзін партызанскі фронт. Пад яго камандаваннем штурмам узяты горад Ягуахай, што адыграла важную ролю ў барацьбе з дыктатурай Фульхенсіа Батысты.
Паводле афіцыйнай версіі, камандантэ Каміла Сьенфуэгас загінуў 28 кастрычніка 1959 падчас авіякатастрофы самалёта CESSNA 310 над Атлантычным акіянам. Абломкі самалёта так і не былі знойдзеныя.
Зноскі
- ↑ а б в Сьенфуэгос Камило // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сьенфуэ́гас Гарыяра́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 326. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сьенфуэ́гос Камило // Советская историческая энциклопедия / Гл. ред. Е. М. Жуков. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 13: Славяноведение — Ся Чэн. — (Энциклопедии. Словари. Справочники). — 57 800 экз. — Столб. 1007. — 1024 столб. с илл. и карт., 8 л. карт и илл. (руск.)