Каміла (герцагіня Корнуальская)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Каміла Розмары Маўнтбетэн-Віндзар
англ.: Camilla Rosemary Mountbatten-Windsor
CHOGM Commonwealth Big Lunch on April 17, 2018 - 007 (cropped).jpg
Coat of Arms of Camilla, Duchess of Cornwall.svg
Прынцэса Уэльская, герцагіня Корнуальская, герцагіня Ротсейская
з 9 красавіка 2005
Папярэднік Дыяна Спенсер

Нараджэнне 17 ліпеня 1947(1947-07-17)[1][2][…] (74 гады)
Род Віндзорская дынастыя
Імя пры нараджэнні брыт. англ.: Camilla Rosemary Shand[4][5]
Бацька Bruce Shand[d][6][7]
Маці Rosalind Cubitt[d][6][7]
Муж Чарльз, прынц Уэльскі[8][7][9]
Дзеці Tom Parker Bowles[d][7] і Laura Lopes[d][7]
Веравызнанне Царква Англіі
Член у
Адукацыя
Дзейнасць актывіст, філантроп, арыстакратка
Аўтограф Camilla, Duchess of Cornwall signature.png
Узнагароды
Commons-logo.svg Каміла на Вікісховішчы

Каміла Размары Маўнтбетэн-Віндзар (англ.: Camilla Rosemary Mountbatten-Windsor); 17 ліпеня 1947, Лондан) — прынцэса Уэльская, другая жонка (з 9 красавіка 2005) Чарльза, прынца Уэльскага, спадчынніка брытанскага прастола.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Народжаная Шанд (англ.: Camilla Shand). З дваранскага роду, дачка Бруса Шанда, маці — народжаная К’юбіт. Каміла была ў блізкіх адносінах з прынцам Чарльзам яшчэ напачатку 1970-х, аднак яе кандыдатура як нявесты не задаволіла яго бацькоў. З 1973 па 2005 была вядомая як Каміла Паркер-Боўлз (англ.: Camilla Parker-Bowles, прозвішча па першым мужу Эндру Паркер-Боўлзу, з якім яна развялася ў 1995). Адносіны з Чарльзам пасля яго шлюбу з Дыянай Спенсер у 1980-я гады аднавіліся, што стала адной з прычын расставання прынца і прынцэсы Уэльскай.

Чарльз і Каміла ажаніліся ў 2005 г., праз 9 і 10 гадоў адпаведна пасля разводу са сваімі першымі сужэнцамі (на той час Дыяны не было ў жыцці, яна загінула ў 1997 г.; першы муж Камілы Эндру жыве і цяпер). Цырымонія шлюбу Чарльза і Камілы была пазбаўлена пышнасці і размаху. У лютым 2005 іх шлюб быў зарэгістраваны ў муніцыпальным дэпартаменце Віндзара. Каралева пры гэтым не прысутнічала. Момантам замірэння для адносін у каралеўскай сям’і стала царкоўнае блаславенне, атрыманае сужэнцамі ў царкве Св. Георга Віндзорскага замка ад арцыбіскупа Кентэрберыйскага. Самы доўгі раман у гісторыі брытанскай манархіі атрымаў шчаслівы канец.[10]

Каміла мае ўсе тытулы, якія адпавядаюць тытулам мужа, якія ён атрымаў пры нараджэнні (герцагіня Корнуальская англ.: Duchess of Cornwall — у Англіі і Ротсейская англ.: Duchess of Rothesay — у Шатландыі, і інш.).

У герцагіні Корнуальскай двое дзяцей ад першага шлюбу з Эндру Паркер-Боўлзам — Том Паркер-Боўлз (нар. 1974) і Лора Лопес (народжаная Паркер-Боўлз) (нар. 1978). У Камілы пяцёра ўнукаў: Лола (нар. 2007) і Фрэдзі (28 лютага 2010) — дзеці Тома; Эліза (16 студзеня 2008), блізняты Гус і Луіс (30 снежня 2009) — дзеці Лоры.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Camilla, duchess of Cornwall // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Camilla Rosemary Shand // The Peerage
  4. https://www.vanityfair.com/style/2022/01/camilla-the-controversial-figure-who-may-become-queen
  5. https://claudia.abril.com.br/famosos/a-historia-de-idas-e-vindas-de-principe-charles-e-da-duquesa-camilla/
  6. 6,0 6,1 Lundy D. R. The Peerage
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 Kindred Britain
  8. CBS News — 1927. Праверана 4 красавіка 2020.
  9. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  10. Ал. А. Громыко. Великобритания эпохи реформ. — М., 2007.
  11. Queen's Printer (9 April 2012). The Duchess of Cornwall appointed to the Royal Victorian Order. Прэс-рэліз. Праверана 9 April 2012.
  12. Diamond Jubilee: Charles and Camilla on Papua New Guinea tour, BBC (3 November 2012).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]