Каміль Лотак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каміль Лотак
чэшск.: Kamil Lhoták
Фатаграфія
Дата нараджэння: 25 ліпеня 1912(1912-07-25)
Месца нараджэння: Прага, Чэхаславакія
Дата смерці: 22 кастрычніка 1990(1990-10-22) (78 гадоў)
Месца смерці: Прага, Чэхаславакія
Грамадзянства: Flag of the Czech Republic.svg Чэхаславакія
Род дзейнасці: графічны дызайнер, пісьменнік, мастак, дызайнер паштовых марак
Жанр: графіка, ілюстрацыя
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Камі́ль Ло́так (чэшск.: Kamil Lhoták; 25 ліпеня 1912, ПрагаЧэхаславакія — 22 кастрычніка 1990, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі мастак, кніжны ілюстратар і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1923 годзе Каміль Лотак паступае гімназію імя Алаіса Ірасека ў Празе, пасля заканчэння якой, нягледзячы на жаданне працягнуць навучанне ў Акадэміі мастацтваў, па патрабаванні дзеда па бацьку ідзе на юрыдычны факультэт. Тым не менш, малады студэнт працягвае займацца маляваннем; вялікае значэнне на фармаванне Лотака як мастака аказала творчасць такіх майстроў, як Ханс Арп, Альберта Джакамеці, Макс Эрнст, Паўль Клее, Ёзэф Шыма і іншых прадстаўнікоў авангарднага мастацтва.

У 1938 годзе Каміль спалучаецца шлюбам з дзяўчынай-яўрэйкай Герце Гутавай, і на наступны год арганізуецца першая персанальная выстава Каміля Лотака ў галерэі «Бофор». У 1940 годзе Лотак становіцца членам таварыства «Гутарка мастакоў». У гады вайны мастак стварае сотні работ, ён — адзін з заснавальнікаў «Групы 42», першая выстава якой адбылася ў 1943 годзе.

У 1954 годзе мастак пачынае працаваць разам з пісьменнікам Адольфам Бранальдам. Сумесна яны ствараюць кнігу-альбом «Dědeček automobil» (Дзядуля-аўтамабіль). Ілюстрацыі ў ёй былі Каміля Лотака. На наступны год яны працуюць над выпускам фільма па гэтай кнізе. У 1960-я гады Лотак ажаніўся на мадэлі Ганне Эндрштовай. 1960—1970-я гады былі часам актыўнай мастацкай творчасці Лотака. Ён стварае карціны і ілюструе кнігі, удзельнічае ў розных выставах. У гэты перыяд у працах яго адчуваецца ўплыў мадэрнізму і оп-арта, у асаблівасці Роя Ліхтэнштэйна.

Каміль Лотак працягваў пісаць карціны аж да глыбокай старасці. Яго апошняе палатно, «Meteor padá do moře» (Метэор, які падае ў мора) датуецца 1990-м, годам смерці майстра.

Выбраныя выставы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1967 — Дом чехословацкой культуры, Берлін
  • 1969 — Галерэя Малерштрассе, Вена
  • 1977 — Галерэя Кніга, Прага
  • 1980 — Дом мастака, Злін
  • 1986 — Гарадская галерэя Прагі, Прага
  • 1987 — Ратуша Старога горада, Прага.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]