Каміль Стох
|
Каміль Віктар Стох (польск.: Kamil Wiktor Stoch; нар. 25 мая 1987, Закапанэ, Польшча) — польскі скакун з трампліна, чэмпіён свету 2013 года, Двухразовы чэмпіён алімпійскіх гульняў 2014 года, удзельнік трох Алімпійскіх гульняў.
У Кубку свету Стох дэбютаваў у 2004 годзе. У сакавіку 2009 года заняў другое месца на этапе Кубка свету ў камандных спаборніцтвах. 23 студзеня 2011 г у Закапанэ першы раз выйграў этап Кубка свету ў асабістых спаборніцтвах. Лепшым вынікам Стоха ў выніковым агульным заліку Кубка свету з'яўляецца 3-е месца ў сезоне 2012/2013.
На Алімпіядзе-2006 у Турыне стаў 5-м у камандзе, 16- м на нармальным трампліне і 26-м на вялікім трампліне. На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стартаваў у трох дысцыплінах: 6-е месца ў камандзе, 27-е месца на нармальным трампліне і 14-е месца на вялікім трампліне.
За сваю кар'еру ўдзельнічаў у пяці чэмпіянатах свету. У 2013 годзе на чэмпіянаце свету ў італьянскім Валь-дзі-Ф'еме на вялікім трампліне (HS134) Стох заваяваў першы асабісты залаты медаль.
Вынікі ў Кубку свету[правіць | правіць зыходнік]
Вынікі выступленняў у Кубку свету | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інд — індывідуальныя спаборніцтвы |
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Каміл Стох — статыстыка на сайце FIS (англ.)
- Каміл Стох — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Закапанэ
- Спартсмены паводле алфавіта
- Скакуны на лыжах з трампліна паводле алфавіта
- Скакуны на лыжах з трампліна Польшчы
- Алімпійскія чэмпіёны ад Польшчы
- Алімпійскія чэмпіёны па скачках з трампліна
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
- Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
- Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
- Чэмпіёны свету па скачках з трампліна