Перайсці да зместу

Камуністычны інтэрнацыянал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Камінтэрн)
Камуністычны інтэрнацыянал
руск.: Коммунистический интернационал
Дата заснавання / стварэння 2 сакавіка 1919
Лагатып
Архівы захоўваюцца ў La contemporaine[d][1] і German Federal Archives[d]
Заснавальнік Уладзімір Ільіч Ленін
Старшыня Рыгор Яўсеевіч Зіноўеў, Мікалай Іванавіч Бухарын і Георгій Дзімітраў
Генеральны сакратар Георгій Дзімітраў
Краіна
Палітычная ідэалогія марксізм-ленінізм, камунізм і ленінізм[d]
Маладзёжнае крыло Камуністычны інтэрнацыянал моладзі
Даччыная ўстанова League Against Imperialism and Colonial Oppression[d] і КПК[2]
Бізнес-падраздзяленні Executive Committee of the Communist International[d]
Размяшчэнне штаб-кватэры
Пераемнік Камуністычнае інфармацыйнае бюро
Папярэднік Рабочы інтэрнацыянал
Колер чырвоны
Дата спынення існавання 15 мая 1943
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камуністычны інтэрнацыянал (Камінтэрн, КІ) — міжнародная рэвалюцыйная арганізацыя ў 1919—1943 гадах, якая аб’ядноўвала кампартыі розных краін. Створана ў сакавіку 1919 года па ініцыятыве РКП(б).

Беларускія камуністы былі прадстаўленыя ў Камінтэрне праз Камуністычную партыю (бальшавікоў) Беларусі, а таксама Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі (секцыяй польскай кампартыі).

Афіцыйным гімнам Камінтэрна стала «Песня Камінтэрна», напісаная ў Германіі ў 1929 годзе, якая мела варыянты на англійскай, рускай і іспанскай мовах.

Камінтэрн быў заснаваны 4 сакавіка 1919 года па ініцыятыве РКП (б) і яе кіраўніка У. І. Леніна для развіцця і распаўсюджвання ідэй рэвалюцыйнага інтэрнацыянальнага сацыялізму, у процівагу рэфармісцкаму сацыялізму Другога інтэрнацыяналу, канечны разрыў з якім быў выкліканы адрозненнем пазіцый адносна Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі.

Падчас існавання Камінэртну было праведзена сем яго кангрэсаў, але з-за шматлікіх расколаў у шэрагах УКП(б) левыя камуністы прызнаюць толькі першыя два кангрэсы, а трацкісты — першыя чатыры.

Першы кангрэс

[правіць | правіць зыходнік]

Праходзіў у Маскве ў сакавіку 1919 года. Прысутнічалі 52 дэлегаты ад 35 партый і груп з 21 краіны свету. Кангрэс таксама можна лічыць устаноўчым. Кангрэсам былі прыняты тэзісы аб платформе Камінтэрна (на аснове дакладаў Г. Эберлейна і М. Бухарына), тэзісы аб буржуазнай дэмакратыі і аб дыктатуре пралетарыяту (на аснове дакладу У. Леніна). Гэтыя асноўныя дакументы вызначалі мэтай новай арганізацыі ўстанаўленне дыктатуры пралетарыяту ў форме ўлады Саветаў дэпутатаў працоўных ва ўсім свеце. Асноўным метадам дасягнення гэтай задачы была названая класавая барацьба, у тым ліку і шляхам узброенага паўстання.

У аснове арганізацыйнай структуры Камінтэрна быў пакладзены прынцып дэмакратычнага цэнтралізму. Кожная з прадстаўленых у Інтэрнацыянале партый мела права на паўнавартаснае прадстаўніцтва.

У рашэннях выразна акрэслена неабходнасць барацьбы з Другім Інтэрнацыяналам як з арганізацыяй рэвізіяністаў, а таксама неабходнасць адколу ад яго рэвалюцыйных элементаў.

Быў утвораны Выканаўчы камітэт Камуністычнага інтэрнацыяналу (Выканкам Камінтэрна, ВККІ). На першым з’ездзе яго склад пастаянна мяняўся. Выканкам Камінтэрна размясціўся ў Маскве на Арбаце па адрасе Грашовы завулак, 5. Для кіраўніцтва працы ВККІ былі ўтвораны Бюро ВККІ (да правядзення II кангрэса Камінтэрна выконвала функцыю ВККІ) і Сакратарыят ВККІ.

Другі кангрэс

[правіць | правіць зыходнік]

Праходзіў 19 ліпеня — 7 жніўня 1920 года ў Петраградзе. На Кангрэсе быў прыняты шэраг рашэнняў аб стратэгіі і тактыцы камуністычнага руху, такіх як формы ўдзелу кампартый у нацыянальна-вызваленчым руху, пра ўмовы прыняцця партыі ў Камінтэрн, статут Камінтэрну і г. д. Быў створаны Аддзел міжнародных сувязяў Камінтэрна.

Трэці кангрэс

[правіць | правіць зыходнік]

Праходзіў 22 чэрвеня — 12 ліпеня 1921 года ў Маскве. Удзельнічала 605 дэлегатаў ад 103 партый і арганізацый. III кангрэс прыняў рашэнне аб стварэнні Міжнароднага аб’яднання чырвоных (рэвалюцыйных) прафсаюзаў, якое павінна было б стаць альтэрнатывай «жоўтым» сацыял-дэмакратычным прафсаюзам. Ўстаноўчы з’езд Прафінтэрна прайшоў у ліпені 1921 года ў Маскве.

Чацвёрты кангрэс

[правіць | правіць зыходнік]

Праходзіў у лістападзе — снежні 1922 года ў Петраградзе і Маскве. Удзельнічала 408 дэлегатаў ад 66 партый і арганізацый з 58 краін свету. Асноўным вынікам стала замацаванне тактыкі Адзінага Фронту ў якасці асновы дзейнасці сусветнага камуністычнага руху. Рашэннем Кангрэса створана Міжнародная арганізацыя дапамогі змагарам рэвалюцыі.

Праходзіў у чэрвені — ліпені 1924 года ў Маскве. Кангрэс прыняў рашэнні па бальшавізацыі нацыянальных кампартый і іх тактыцы ў святле паражэнняў рэвалюцыйных выступаў у Еўропе.

Шосты кангрэс

[правіць | правіць зыходнік]

Праходзіў у ліпені — верасні 1928 года ў Маскве. Кангрэс ацаніў сусветна-палітычную сітуацыю як пераходную да новага этапу, якая характарызуецца сусветным эканамічным крызісам і нарастаннем класавай барацьбы, развіў тэзіс пра сацыял-фашызм і немагчымасці палітычнага супрацоўніцтва камуністаў як з левымі, так і з правымі сацыял-дэмакратамі, прыняў Праграму і Статут Камуністычнага Інтэрнацыяналу.

Праходзіў 25 ліпеня — 20 жніўня 1935 года ў Маскве. Асноўнай тэмай пасяджэнняў было вырашэнне пытання аб кансалідацыі сіл у барацьбе з нарастаючай фашысцкай пагрозай. Быў створаны Адзіны працоўны фронт як орган ўзгаднення дзейнасці працоўных рознай палітычнай арыентацыі.

Сёмы кангрэс быў апоўнім кангрэсам Камуністіычнага інтэрнацыянала.

Камінтэрн дэ-факта быў распушчаны ў 1943 годзе. Заяўляючы пра роспуск Камінтэрна, І. Сталін спрабаваў зрабіць ўражанне на заходніх саюзнікаў, што ён быццам больш не плануе ўстанаўлення прасавецкіх, камуністычных рэжымаў на тэрыторыі еўрапейскіх краін. Да гэтага ж міжнародная рэпутацыя Камінтэрна да пачатку 1940-х гадоў была вельмі благой, а нацысты знішчылі амаль усе секцыі Камінтэрна ў кантынентальнай Еўропе. Сваю ролю адыграла таксама моцнае імкненне УКП (б) і асабіста Сталіна да гегемоніі ў Камінтэрне, а таксама ліквідацыя (разам з большасцю супрацоўнікаў) амаль усіх структур Камінтэрна (акрамя Выканкама і Інтэрнацыяналу моладзі) у гады сталінскіх рэпрэсій сярэдзіны 1930-х гадоў. Аднак Выканкам Камінтэрна фактычна не быў ліквідаваны, а проста перайменаваны ў Міжнародны аддзел ЦК УКП (б).

У верасні 1947 года, пасля парыжскай канферэнцыі пра дапамогу Маршала ў чэрвені 1947 года, Сталін сабраў сацыялістычныя партыі і стварыў Камінфарм — Камуністычнае інфармацыйнае бюро, як замену Камінтэрну. Гэта была сетка, створаная камуністычнымі партыямі Албаніі, Балгарыі, Чэхаславакіі, Францыі, Венгрыі, Італіі, Польшчы, Румыніі, Савецкага Саюза і Югаславіі (яна была выключаная ў 1948 годзе з-за рознагалосся Сталіна і Ціта).

Камінфарм спыніў існаванне ў 1956 годзе неўзабаве пасля XX з’езду КПСС. Фармальнага правапераемніка ў Камінфарма не было, аднак такімі фактычна сталі СЭУ і АВД, а таксама нарады дружалюбных СССР камуністычных і працоўных партый, які праводзілі перыядычна.