Камісія па расследаванню антыамерыканскай дзейнасці
Выгляд
Камісія па расследаванню антыамерыканскай дзейнасці(англ. House Un-American Activities Committee) — камісія Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Дзейнічала з 1934 па 1975 год.
Хроніка дзейнасці Камісіі
[правіць | правіць зыходнік]- 1934 г. Камісія па расследаванню антыамерыканскай дзейнасці створана пры парламенце Злучаных Штатаў з мэтай барацьбы з антыдзяржаўнай прапагандай і дзейнасцю.
- 1938 г. Камісія атрымоўвае палажэнне часовай.
- 1946 г. Камісія атрымоўвае статут пастаяннай парламенцкай камісіі.
- 1947-56 гг. Камісія удзельнічае ў актыўным пошуку камуністаў і асоб якія іх падтрымліваюць. Асаблівы рэзананс ў грамадстве ЗША атрымала праследаванне супрацоўнікаў Галівуда, якія адмовіліся даць паказанні супрацоўнікам Камісіі.
- 1969 г. Камісія перайменавана ў "Камісію па ўнутранай бяспецы".
- 1975 г. Камісія спыняе сваю дзейнасць.
Цікавыя факты, звязаныя з дзейнасцю Камісіі
[правіць | правіць зыходнік]- З Камісіяй супрацоўнічалі такія вядомыя палітыкі, як будучы прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан і сенатар Джозеф Макарці, а таксама мульціплікатар Уолт Дысней.
- Сярод вядомых асоб, якія пацярпелі ад дзеянняў Камісіі, акцёр Чарлі Чаплін і драматург Артур Мілер.
- Найбольш распаўсюджанай версіяй прычыны самагубства акцёра Філіпа Лоеба лічыцца праследаванне з боку Камісіі[1].
- Камісія ўвайшла у гісторычную памяць амерыканцаў у асацыяцыі з антыкамуністычнай барацьбой і "паляваннем на ведзьм" у 1940-50-х гг. Пры гэтым іншыя арганізацыі і суполкі, якія таксама вялі барацьбу з левым рухам у ЗША, пераважна захавалі павагу ў грамадстве ЗША: Амерыканскі легіён, Кангрэс ЗША.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- А. Берастоўскі. Чырвоная пагроза. ч 3 Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт "Гістарычная Праўда"
- Максим Соколов. Однажды в Америке
- F. Вidd1е. The Fear of Freedom, New York, 1952.