Камітас
Камітас Կոմիտաս | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 26 верасня (8 кастрычніка) 1869 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1935[1][2][…] (66 гадоў) ці 21 кастрычніка 1935[4] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, музыказнавец, музыкант, музычны этнограф, спявак, дырыжор, Vardapet |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | голас[d] |
Жанры | Armenian folk music[d] |
komitasmuseum.am | |
![]() |
Каміта́с (арм.: Կոմիտաս; сапраўднае імя Сагамо́н Гево́ркавіч Сагаманя́н, арм.: Սողոմոն Գևորգի Սողոմոնյան; 8 кастрычніка 1869, мястэчка Куціна, Турцыя — 22 кастрычніка 1935) — армянскі кампазітар, фалькларыст, спявак, харавы дырыжор, музычны дзеяч; заснавальнік армянскай класічнай музыкі, нацыянальнай школы спеваў і навуковай музычнай этнаграфіі.
Жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Музыцы вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай семінарыі таксама ў М. Екмаляна ў Тбілісі (1895). У 1896—99 у Берліне, дзе скончыў прыватную кансерваторыю Р. Шміта і ўніверсітэт. Узначальваў музычныя класы і арганізаваны ім хор Эчміядзінскай акадэміі. Майстар харавой поліфаніі. Збіраў і даследаваў музычны фальклор. З-за канфлікту з царкоўнымі ўладамі ў 1910 пераехаў у Стамбул, з 1919 жыў у Парыжы. Апошнія 20 гадоў жыцця пакутаваў ад цяжкай душэўнай хваробы.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Камітас збіраў і даследаваў музычны фальклор (запісаў больш за 3000 армянскіх, курдскіх, персідскіх, турэцкіх народных песень).
Яго творчасць адыграла вялікую ролю ў фарміраванні нацыянальнай кампазітарскай школы. Аўтар фартэпіянных мініяцюр і іншых інструментальных п'ес.
Выданні твораў[правіць | правіць зыходнік]
- Собр. соч. Т. 1—6. Ереван, 1969—82.
Зноскі
- ↑ Комитас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Komitas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Komitas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 24 лістапада 2019.
- ↑ Комитас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Камітас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. С. 529.
- Шавердян А. И. Комитас и армянская музыкальная культура. Ереван, 1956.
- Геодакян Г. Ш. Комитас. Ереван, 1969.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камітас