Камітэт абароны журналістаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Камітэт абароны журналістаў
Адміністрацыйны цэнтр: Нью-Ёрк, ЗША
Тып арганізацыі: Некамерцыйная арганізацыя
Заснаванне
1981
cpj.org

Камітэт абароны журналістаў (КАЖ, англ.: Committee to Protect Journalists, CPJ) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца зборам інфармацыі пра рэпрэсіі і забойствы журналістаў па ўсім свеце. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Нью-Ёрку[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1981 годзе група амерыканскіх карэспандэнтаў за мяжой заснавала КАЖ ў адказ на пагрозы з боку аўтарытарных урадаў.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

КАЖ ладзіць рашучыя публічныя пратэсты і выкарыстоўвае дыпламатычныя каналы для дасягнення эфекту. КАЖ друкуе артыкулы, прэс-рэлізы, адмысловыя справаздачы, двойчы ў год выдае часопіс «Dangerous Assignments»[2] (бел.: «Небяспечныя камандзіроўкі»), і таксама штогадовыя агляды па свабодзе прэсы ў свеце пад назвай «Attacks on the Press»[3] (бел.: «Атакі на прэсу»).

Штогод КАЖ уганароўвае прэміяй International Press Freedom Awards журналістаў і праваабаронцаў, якія перажылі збіванні, пагрозы, застрашэнні і зняволенне за сваю працу.

Пачынаючы з 1992 года КАЖ штогадова таксама складае спіс журналістаў, якія загінулі пры выкананні сваіх абавязкаў. З часу стварэння спісаў налічана 845 забітых журналістаў[4].

Камітэт абароны журналістаў — адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі па абароне свабоды слова (IFEX), глабальнай сеткі больш чым 90 грамадскіх арганізацый, якія займаюцца адсочваннем парушэнняў у галіне свабоды выказванняў па ўсім свеце і займаюцца абаронай журналістаў, пісьменнікаў і іншых пераследаваных за спробу рэалізацыі свайго права на свабоду выказванняў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]