Камітэт членаў Устаноўчага сходу
Камітэт членаў Устаноўчага сходу | |
---|---|
скарочана — КАМУС | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Юрысдыкцыя | Расійская рэспубліка |
Дата стварэння | 8 чэрвеня 1918 года |
Папярэдняе ведамства | Усерасійскі Устаноўчы сход |
Дата скасавання | 23 верасня 1918 года |
Заменена на | З’езд членаў Усерасійскага Устаноўчага сходу |
Штаб-кватэра | Самара |
Камітэт членаў Устаноўчага сходу (КАМУС) (руск.: Комитет членов Учредительного собрания, КОМУЧ) — першы антыбальшавіцкі ўрад, які прэтэндаваў на статус усерасійскага, у перыяд Грамадзянскай вайны. Кантраляваў тэрыторыю Сярэдняга Паволжа, Паўднёвага Урала і Прыкам’я.
Быў створаны 8 чэрвеня 1918 года ў Самары, пасля таго як Чэхаславацкі корпус выбіў бальшавікоў з горада. Быў заснаваны пяццю эсэрамі, былымі членамі Усерасійскага Устаноўчага сходу. На канец верасня 1918 года КАМУС складаўся з 97 чальцоў расійскіх сацыялістычных партый — эсэраў і меншавікоў. Старшынёй Камітэта з’яўляўся лідар эсэраў Віктар Чарноў. КАМУСу падпарадкоўвалася Народная армія КАМУСа.
23 верасня 1918 года Камітэт членаў Устаноўчага сходу і омскі Часовы Сібірскі ўрад прынялі рашэнне аб утварэнні Часовага Усерасійскага ўрада. 18 лістапада пасля прыходу адмірала Калчака да ўлады і здзейсненага ім дзяржаўнага перавароту сябры КАМУСа былі арыштаваныя, а некаторыя з іх пазней расстраляныя[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Richard Pipes, Руская рэвалюцыя Варшава 1994; ISBN 83-01-11521-1
- Richard Pipes, Расія бальшавікоў, Варшава 2005; ISBN 83-89656-15-9