Канадскі Арктычны архіпелаг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Канадскі Арктычны архіпелаг
Location Canadian Arctic Archipelago.png
75°00′00″ пн. ш. 90°00′00″ з. д. / 75° пн. ш. 90° з. д. (G) (O) (Я)
Колькасць астравоў 36 563
Агульная плошча больш 1,424 млн. км²
Найвышэйшы пункт 2 616 м
Краіна Flag of Canada.svg Канада
Канадскі Арктычны архіпелаг (Канада)
Канадскі Арктычны архіпелаг
Насельніцтва (2001) 13 233 чал.
Паўночнае ўзбярэжжа Бафінавай Зямлі
Паўночнае ўзбярэжжа Бафінавай Зямлі
Карта Канадскага Арктычнага архіпелага
Пік Барбо (2616 метраў) — найвышэйшая вяршыня вострава Элсмір, архіпелага і тэрыторыі Нунавут

Канадскі Арктычны архіпелаг (англ.: Canadian Arctic Archipelago, фр.: Archipel arctique canadien, у Канадзе, яго часам завуць проста Арктычны архіпелаг) — адзін з найбуйнейшых у свеце (больш 1,4 млн км²) архіпелагаў — размешчаны на поўнач ад мацерыковай Канады.

Большасць тэрыторыі астравоў займае тэрыторыя Нунавут, невялікую частку — Паўночна-заходнія тэрыторыі.

Астравы ляжаць у басейне Паўночнага Ледавітага акіяна, толькі паўднёва-усходняя частка знаходзіцца ў Атлантычным акіяне.

Тры астравы (Бафінава Зямля, Вікторыя і Элсмір) архіпелага ўваходзяць у дзясятку самых буйных астравоў свету паводле тэрыторыі. З дзесяці найбуйнейшых канадскіх астравоў дзевяць уваходзяць у склад Арктычнага архіпелага. Усяго ў ім налічваецца 36 563 астравы, з якіх 15 маюць плошчу больш 10 тыс. км².

Клімат астравоў вельмі суровы, арктычны, нізінныя прыбярэжныя тэрыторыі займае тундра, а ўзвышшы займае арктычная пустыня. Вельмі рэдка сустракаюцца хмызнякі.

Большасць астравоў незаселена, населеныя пункты — або эскімоскія пасёлкі, або ваенныя базы, або навуковыя станцыі. Усяго насельніцтва складае каля 14 тысяч чалавек.

Вышэйшы пункт архіпелага — пік Барбо (2616 м над узроўнем мора).

Глядзі таксама Спіс астравоў Канады.