Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання

Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання — канвенцыя ААН, які забараняе катаванні пры любых абставінах, забараняе выдачу асобаў у краіны, дзе для іх існуе сур’ёзная пагроза катаванняў, і ўстанаўлівае абавязак крымінальнага пераследу за катаванні. Прынятая ў 1984 годзе і ўступіла ў сілу ў 1987 годзе. Нагляд за выкананнем канвенцыі ажыццяўляе Камітэт супраць катаванняў у складзе дзесяці экспертаў; ён робіць заўвагі па дакладах дзяржаў-удзельніц канвенцыі і разглядае скаргі на тыя дзяржавы-удзельніцы, якія прызналі адпаведную кампетэнцыю камітэта, зрабіўшы заяву згодна з артыкуламі 21 і 22 канвенцыі. У 1992 годзе былі прынятыя папраўкі да канвенцыі, якія не ўступілі ў сілу, па стане на 2016 год[1].
У 2002 годзе быў прыняты і ў 2006 годзе ўступіў у сілу факультатыўны пратакол да канвенцыі, які стварыў механізм візітаў па мадэлі ЕКПК. Гэтыя функцыі ажыццяўляе Падкамітэт па папярэджанні катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання Камітэта супраць катаванняў. Таксама пратакол устанаўлівае для дзяржаў-удзельніц абавязак стварыць нацыянальны прэвентыўны механізм.
Па стане на студзень 2016 года ў канвенцыі ўдзельнічае 158 краін, у факультатыўным пратаколе 80[2]. Па стане на сакавік 2009 года, заяву аб прызнанні кампетэнцыі камітэта разглядаць індывідуальныя скаргі зрабілі 64 краіны, разгледжана 379 скаргаў, з іх па 47 канстатаваныя парушэнні[3].
Зноскі
- ↑ Данные о ратификации поправок к статьям 17 (7) и 18 (5) КПП (англ.)
- ↑ Данные о ратификации Конвенции и протокола
- ↑ Statistical survey of individual complaints dealt with by the Committee against Torture under the procedure governed by article 22 of the Convention . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2010. Праверана 7 красавіка 2010.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Канвенцыя
- Факультатыўны пратакол
- Камітэт супраць катаванняў (англ.)
- Падкамітэт па папярэджанні катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання (англ.)
- Падборка матэрыялаў па падрыхтоўцы канвенцыі, 1974—1984, гісторыя яе прыняцця і аглядны артыкул (англ.) (частка матэрыялаў таксама дае спасылкі на іншамоўныя версіі)