Перайсці да зместу

Канвікт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак езуіцкага канвікта ў Клодзку (Польшча)

Канві́кт (ад лац.: convictus) — інтэрнат у навучальных установах езуітаў і піяраў[1].

Гісторыя і функцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова статуты ордэна езуітаў не прадугледжвалі існаванне інтэрнатаў, бо лічылася непажаданым пранікненне ў асяроддзе моладзі элементаў манаскага жыцця і знікненне дыстанцыі паміж выхавацелямі і выхаванцамі[1].

Аднак жыццёвыя патрэбы прывялі да ўвядзення канвіктаў, у першую чаргу для маламаёмнай моладзі, якая магла атрымаць там прытулак на час навучання. Пазней былі ўведзены і спецыялізаваныя інтэрнаты: шляхецкія канвікты для моладзі шляхецкага паходжання і музычныя бурсы. Акрамя таго, інтэрнаты існавалі пры езуіцкіх дыяцэзіяльных семінарыях і алюмнатах[1].

  1. а б в ЭВКЛ 2010, с. 256.