Кангламерат (парода)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кангламерат, парода)
Кангламерат з вокісламі жалеза ў якасці цэменту

Кангламерат (лац.: conglomeratus) — асадкавая горная парода, якая складаецца з акатанных аскепкаў (жвіру) рознага складу, велічыні і формы, сцэментаваных глінай, вапнай, крэмнезёмам і інш. Утвараецца ў выніку размыву і пераадкладання больш старажытных горных парод.