Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША – міжнароднае аб'яднанне людзей, заснаванае на прынцыпах плюралізму, прафесіяналізму, а таксама інавацыйнага мыслення ў спалучэнні з імкненнем да канкрэтных дзеянняў. У працы Кангрэса ўдзельнічае новае пакаленне беларускай дыяспары з Эстоніі, Латвіі, Літвы, Швецыі, Даніі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Францыі, ЗША, а таксама беларускія студэнты ЕГУ і праграм навучання беларускіх студэнтаў у Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Швецыі. Гэта сетка, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў новага пакалення беларусаў у дыяспары і Беларусі. Яна займаецца лабіраваннем беларускіх інтарэсаў за мяжой, падтрымкай роднай культуры і мовы, кансалідацыяй маладога пакалення беларусаў, інфармацыйнымі і адукацыйнымі праектамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы Кангрэс адбыўся ў Таліне (Эстонія) у сакавіку 2008 г. Другі – у Страсбургу (Францыя) у красавіку 2009 г. Паміж сустрэчамі ў Таліне і Страсбургу працоўнымі групамі Кангрэса рэалізаваны шэраг культурных, адукацыйных і інфармацыйных праектаў. Сярод іх мастацкія і фотавыстаўкі беларускіх дзеячаў мастацтва ў Еўропе і ЗША, беларускія клубы ў Эстоніі, усталёўка мемарыяльнай дошкі на будынку Амбасады БНР у Таліне.