Кангрэс рускіх суполак

З пляцоўкі Вікіпедыя

Кангрэс рускіх суполак (руск.: Конгресс русских общин), палітычнае аб’яднанне ў Расіі рускай нацыянальнай арыентацыі.

Палітычная партыя «Кангрэс рускіх суполак» была заснаваная ў 1992 годзе Дзмітрыем Рагозіным. На ўстаноўчым з’ездзе прыярытэтнай задачай партыі была ўсталявана абарона рускіх грамадзян у СНД. КРС прымаў удзел у выбарах у Дзяржаўную Думу ў 1995 годзе, але набраўшы 4,31 % галасоў не пераадолеў пяціпрацэнтны бар’ер і не прайшоў у Думу. Вядомымі лідарамі партыі былі Аляксандр Лебедзь, Юрый Скокаў і Сяргей Глаз’еў. Прымала ўдзел у выбарах у Дзярждуму ў 1995 і 1999 гадах. Пасля стварэння блока «Радзіма», Кангрэс спыніў сваю працу і быў адноўлены ў снежні 2006 года як грамадскі рух.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]