Кандак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Канда́к (грэч. κοντάκιον) — група кароткіх царкоўных песнапенняў, асаблівасць якіх заключаецца ў тым, што ў чынапаследаваннях у гонар таго або іншага святога ці свята такое песнапенне ўтрымлівае ў сабе тэму ўсяго чынапаследавання. Першым аўтарам кандака быў візантыйскі пісьменнік кан. 5 — пач. 6 ст. Раман Салодкапевец, якому належыць кандак у гонар багародзіцы.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы... С. 176.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]