Кандык
Кандык | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Канды́к, эрытроніум[3] (Erythronium) — род кветкавых раслін сямейства Лілейныя (Liliaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны. Цыбуліна мае яйцападобна-цыліндрычную форму. Сцябло прамое. Лісце (іх 2) простае, суцэльнае, завостранае, з гладкім краем і клінападобнае каля асновы. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ружовага, пурпуровага, белага або жоўтага колеру, часцей за ўсё па адной на верхавінцы сцябла. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Эфемероіды ва ўмераных зонах горных лясоў Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Любяць зацененыя месцы.
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Паводле сайта The Plant List род налічвае 29 відаў. Сярод іх:
- Erythronium albidum Nutt.
- Erythronium californicum Purdy — Кандык каліфарнійскі
- Erythronium caucasicum Woronow — Кандык каўказскі
- Erythronium dens-canis L. typus — Кандык сабачы зуб, ці Кандык еўрапейскі
- Erythronium japonicum Decne. — Кандык японскі
- Erythronium sibiricum (Fisch. & C.A.Mey.) Krylov — Кандык сібірскі
- Erythronium taylorii Shevock & G.A.Allen — Кандык Тэйлара
- Erythronium umbilicatum C.R.Parks & Hardin
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Дэкаратыўныя расліны. Цыбуліны некаторых відаў выкарыстоўваюць у ежу.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кандык, эрытроніум // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 472.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Кандык — род Erythronium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Erythronium // ИАС «ООПТ России»
- Кандык // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Erythronium (англ.) // The Plant List
- Genus: Erythronium L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)