Перайсці да зместу

Кандылярыела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кандылярыела

Кандылярыела залаценькая (Candelariella aurella)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Candelariella Müll. Arg., 1894

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  190230
NCBI  104247
EOL  22450
MB  787

Кандылярые́ла (Candelariella) — род накіпных лішайнікаў сямейства кандылярыевых.

Талом вельмі маленькі, дробназярністы, бародаўчаты, нярэдка складаецца з рассеяных, адасобленых дробных лускавінак. Апатэцыі сустракаюцца зрэдку, дробныя, 0,2-1 мм у дыяметры. Дыск спачатку плоскі, потым выпуклы, ад колеру воску да жоўта-аранжавага колеру, абкружаны тонкім, суцэльным або лепрозным слаявінным краем. Эпітэцый вышынёй 3-5 мкм, бледна-жоўты, зярністы. Гіпатэцый вышынёй 70-80 мкм, бясколерны. Гіменій вышынёй 65-75 мкм, бясколерны. Парафізы няшчыльна злучаныя, простыя, на верхавінках галоўчата патоўшчаныя. Сумкі ўздута-булавападобныя, з 8-32 спорамі. Споры бясколерныя, прадаўгаватыя, эліпсоідныя або яйцападобныя, прамыя або слабавыгнутыя, адна- або ілжэдвухклетачныя, 9-12 × 4-5,2 мкм, з тонкай перагародкай і тонкай абалонкай. Пікнідыі вельмі дробныя, кропкападобныя, жоўтыя.

Сустракаецца па ўсім зямным шары на горных пародах, глебе, кары дрэў, драўніне, на лішайніках (ліхенафільныя грыбы) у ліставых, мяшаных і хвойных лясах, на ўрбанізаваных тэрыторыях, часта ў зонах забруджвання рознымі палютантамі.

Вядома каля 30 відаў, сустракаюцца ў абодвух паўшар’ях, у т. л. у Антарктыдзе. У Беларусі 6 відаў: кандылярыела залаценькая (Candelariella aurella), кандылярыела каралападобная (Candelariella coralliza), кандылярыела квітнеючая (Сandelariella efflorescens), кандылярыела адвернутая (Candelariella reflexa), кандылярыела жаўткова-жоўтая (Candelariella vitellina), кандылярыела жаўтавочкавая (Candelariella xanthostigma).