Канжакоўскі Камень
Выгляд
| Канжакоўскі Камень | |
|---|---|
| руск. Конжаковский Камень, манс. Конжак | |
Канжакоўскі Камень з г. Вострая Косьва ў чэрвені | |
| Найвышэйшы пункт | |
| Абсалютная вышыня | 1 569 м |
| Размяшчэнне | |
| 59°37,56′ пн. ш. 59°08,5′ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Суб’ект РФ | Свярдлоўская вобласць |
| Раён | Гарадская акруга Карпінск |
| Горная сістэма | Паўночны Урал |
| Хрыбет ці масіў | Канжакоўска-Серабранскі масіў |
Канжакоўскі Камень (руск.: Конжако́вский Ка́мень) — гара ў паўднёвай частцы Паўночнага Урала, у гарадской акрузе Карпінск Свярдлоўскай вобласці (Расія). Адна з найвышэйшых вяршыняў Уральскіх гор (1569 м). Складзеная піраксенітамі, дунітамі і габра. У ніжняй частцы схілы пакрыты хваёвымі лясамі, а з вышыні 900—1000 м — горнай тундрай і каменнымі россыпамі. Названа ад імя паляўнічага-мансі Канжакова, юрта якога некалі стаяла ля гары.