Канзас (рака)
| Канзас | |
|---|---|
| англ. Kansas River | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 238 км |
| Басейн | 155 695 км² |
| Расход вады | 205 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Смокі-Хіл і Рэпаблікан |
| • Каардынаты | 39°03′36″ пн. ш. 96°48′05″ з. д.HGЯO |
| Вусце | Місуры |
| • Вышыня | 219[1] м |
| • Каардынаты | 39°06′55″ пн. ш. 94°36′38″ з. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Місуры → Місісіпі → Мексіканскі заліў |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
Канзас (англ.: Kansas River) — рака на паўночным усходзе штата Канзас, ЗША. Правы прыток ракі Місуры. Мае 238 км у даўжыню; плошча басейна — 155 695 км². Сярэдні расход вады — 205 м³/с.
Утвараецца пры зліцці рэк Рэпаблікан і Смокі-Хіл, на ўсход ад горада Джанкшэн-Сіці, акруга Гіры. Цячэ пераважна ва ўсходнім кірунку і ўпадае ў Місуры ў горадзе Канзас-Сіці, на вышыні 219 м над узроўнем мора. 89.160 км² вадазбору ракі Канзас знаходзяцца ў штаце Канзас (амаль уся паўночная палова), 16.916 км² — у Небраска і 8775 км ² — у Каларада. Працягласць Канзаса разам з ракой Рэпаблікан складае 1196 км, што робіць яе 21-й ракой ЗША. Амаль увесь басейн ракі займаюць Вялікія раўніны.
Назва ракі паходзіць ад назвы індзейскага народа канза, які пражываў у гэтых месцах.