Канклаў 2025 года
![]() | |
---|---|
Рэгіён | Колькасць |
Італія | 17 |
Астатняя Еўропа | 35 |
Паўночная Амерыка | 20 |
Паўднёвая Амерыка | 17 |
Азія | 23 |
Акіянія | 4 |
Афрыка | 17 |
Агулам | 133 |
Канклаў 2025 года (лац.: Conclave anni 2025) — выбары 267-га Папы Рымскага 7-8 мая 2025 года.
Папа Рымскі Францыск памёр 21 красавіка 2025 года на трынаццатым годзе свайго пантыфікату[1][2]. У той жа дзень кардынал Кевін Фарэл , камерленга Рымска-каталіцкай царквы, з Domus Sanctae Marthae , рэзідэнцыі Папы Рымскага, зачытаў паведамленне, якое таксама трансліравалася ў эфіры «Vatican Media». Фарэл абвясціў, што папа Францыск памёр ва ўзросце 88 гадоў у 07:35 (CEST) у Ватыкане[3].
Канклаў распачаўся 7 мая 2025 года і праходзіў у Сіксцінскай капэле[4]. Са 135 кардыналаў-выбаршчыкаў, якія мелі права голасу, на канклаве прысутнічалі 133. Для таго, каб стаць папам, кандыдат мусіў атрымаць падтрымку дзвюх трацін выбаршчыкаў — гэта значыць, 89 галасоў[5].
На чацвёртым галасаванні канклаў абраў папам кардынала Роберта Францыска Прэво, прэфекта біскупскага ўпраўлення і прэзідэнта Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы. Прыняўшы сваё абранне, ён узяў імя Леў XIV[6].
Кардыналы-выбаршчыкі
[правіць | правіць зыходнік]Кардыналы, якія дасягнулі ўзросту 80 гадоў да таго, як папскі пасад стаў вакантным, да ўдзелу ў канклаве не дапускаюцца. Станам на 21 красавіка 2025 года ўсяго налічвалася 252 кардыналы, з якіх 135 былі маладзейшыя за 80 гадоў; 108 з іх (80 %) былі прызначаны кардыналамі папам Францыскам[7][8].
З моманту абвяшчэння ў 1975 годзе дакументаў «Romano Pontifici eligendo » і «Universi Dominici gregis» намінальная максімальная колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў складала 120 чалавек. Канклаў 2025 года стаў першым канклавам пасля публікацыі гэтых дакументаў, дзе колькасць удзельнікаў была большая за вызначаную[9]. Тым не менш, любы кардынал ва ўзросце да 80 гадоў, які не адмовіўся ад права голасу (або не быў пазбаўлены яго), у адпаведнасці з кананічным правам мае права галасаваць у канклаве. Многія юрысты-кананісты лічаць, што папа зрабіў выключэнне з правілаў, калі прызначыў больш за 120 выбаршчыкаў, і што ўсе дзеючыя кардыналы ва ўзросце да 80 гадоў маюць права ўдзельнічаць у канклаве[9][10]. 30 красавіка 2025 года гэтае меркаванне было пацверджана генеральнай кангрэгацыяй кардыналаў, якая заявіла, што ўсе кардыналы-выбаршчыкі, якія будуць прысутнічаць на канклаве, могуць галасаваць[11]. Кардыналы, якія не мелі права голасу, маглі прысутнічаць на генеральных кангрэгацыях і дыскусіях, якія папярэднічаюць канклаву[12].
Нягледзячы на тое, што кардыналы канклава могуць абраць папам любога ахрышчанага мужчыну-каталіка, апошні раз некардынал быў абраны на папскім канклаве 1378 года[13].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Devin Watkins. Pope Francis has died on Easter Monday at age of 88 (англ.). Vatican News (21 красавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2025. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Seher Asaf, Maia Davies. Vatican announces death of Pope Francis aged 88 (англ.). BBC (21 красавіка 2025). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Nicole Winfield. Pope Francis, first Latin American pontiff who ministered with a charming, humble style, dies at 88 (англ.). AP News (21 красавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2025. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Francesca Merlo. The Conclave begins (англ.). Vatican News (7 мая 2025). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Crispian Balmer, Joshua McElwee, Philip Pullella. Black smoke signals no pope elected in first conclave vote (англ.). Reuters (8 мая 2025). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Livingstone, Helen. New pope’s brother says he is ‘middle of the road’ – as it happened (англ.) . the Guardian (9 мая 2025). Праверана 10 мая 2025.
- ↑ Harriet Sherwood. Conclave: the Vatican's secret process for choosing a new pope (англ.). The Guardian (21 красавіка 2025). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Christopher White. Who will be the next pope? Inside the race to succeed Francis (англ.). National Catholic Reporter (22 красавіка 2025). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ а б Ed Condon. Is there really a limit on the number of cardinals in a conclave? (англ.). The Pillar (10 сакавіка 2025). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ John L. Allen, Jr. (July 2004). Conclave: The Politics, Personalities, and Process of the Next Papal Election. New York City: Doubleday. p. 110. ISBN 0-385-50453-5.
- ↑ Cardinals recognize right to vote of all Cardinal electors in conclave (англ.). Vatican News (30 красавіка 2025). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Elena L. Villalvilla. El Vaticano pierde a uno de sus cardenales españoles electores: Antonio Cañizares no participará en el cónclave (ісп.). infobae (22 красавіка 2025). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Salvador Miranda. Conclaves of the 14th Century (1303-1394) . The Cardinals of the Holy Roman Church. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Канклаў 2025 года на сайце «Catholic-Hierarchy.org»