Кано Матанобу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кано Матанобу
Фатаграфія
Дата нараджэння:

28 жніўня 1476(1476-08-28)[1] ці 28 жніўня 1476(1476-08-28)[2]

Месца нараджэння:

Кіёта, прэфектура Кіёта[d], рэгіён Кансай, Японія

Дата смерці:

5 лістапада 1559(1559-11-05)[1] (83 гады) ці 5 лістапада 1559(1559-11-05)[2] (83 гады)

Грамадзянства:

Японія[3]

Бацька:

Kanō Masanobu[d]

Дзеці:

Kanō Hideyori[d] і Kanō Shōei[d]

Род дзейнасці:

мастак

Жанр:

партрэт

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Хасакава Сумімота на кані пэндзлю Кано Матанобу, 1507

Кано Матанобу (28 жніўня 1476 — 5 лістапада 1559) — японскі мастак, прадстаўнік школы Кано.

Кано Матанобу быў сынам Кано Масанобу, заснавальніка школы Кано. Сваяк Тосы Міцунобу, аднаго з апошніх вялікіх прадстаўнікоў мастацкай школы Тоса, пад уплывам творчасці якога знаходзіўся і Матанобу, і ў якога ён запазычыў выкарыстанне ў жывапісе кітайскіх элементаў.

Кано Матанобу вядомы як адзін з найталенавітых майстроў школы Кано. Маляваў пейзажы і партрэты, выконваў таксама заказы па манументальнага насценнага жывапісу, ахвотна маляваў на сваіх карцінах птушак і кветкі. Аднымі з найбуйнейшых яго твораў з'яўляюцца мастацкія работы ў храмах Рэйун-ін і Дайсэн-ін у Кіёта, а таксама 3 скруткі з «Легендамі пра гару Оэ». У сваёй творчасці Кано Матанобу злучыў дасягненні кітайскай мастацкай традыцыі з вяршынямі японскага выяўленчага мастацтва. Пейзажы маляваў як шматколерныя, так і манахромныя. Кано Матанобу быў прыдворным мастаком ў такіх сёгунаў, як Асікага Ёсіякі, Асікага Ёсідзумі і Асікага Ёсіхару.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Motonobu // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 RKDartists Праверана 28 верасня 2017.
  3. 3,0 3,1 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/311241/Kano-Motonobu

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kenkyusha's New Japanese-English Dictionary, Kenkyusha Limited, Tokyo 1991, ISBN 4-7674-2015-6.
  • Mason, R.H.P. and J.G.Caiger, A History of Japan, Tokyo 1977, ISBN 02210003494615
  • Art Grove Dictionary. Oxford University Press 2007—2009.