Кансерваванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кансервавая прамысловасць)
Кансерваванне ў хатніх умовах

Кансерваванне — апрацоўка прадуктаў жывёльнага і расліннага паходжання з мэтай прадухілення іх ад псавання (гніення, браджэння) пры працяглым захоўванні.

Спосабы кансервавання заснаваны на розных прыёмах знішчэння мікробаў і разбурэння ферментаў або стварэння неспрыяльных умоў для іх актыўнасці.

Спосабы кансервавання:

Распрацаваны таксама метады кансервавання іанізавальным выпраменьваннем, токамі высокай частаты, апрацоўкай ультрафіялетавым і інфрачырвоным выпраменьваннем.

Кансервавая прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла ў пачатку XIX стагоддзя. Развіта ў многіх краінах свету, найбольш у ЗША, Германіі, Францыі, Украіне, Вялікабрытаніі. У свеце пераважае вытворчасць агароднінных і пладова-агароднінных кансерваў.

Кансервавая прамысловасць Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі выраб кансерваў пачаты ў 1915 годзе ў Віцебску. На 1997 год было больш 60 прадпрыемстваў, спецыялізаваных на вырабе розных відаў кансерваў. Пераважалі пладова-агародніна-кансервавыя прадпрыемствы (51). Найбольшыя: Глыбоцкі і Рагачоўскі малочнакансервавыя камбінаты, Аршанскі, Баранавіцкі і Бярозаўскі мясакансервавыя заводы, Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод, Ганцавіцкі эксперыментальны кансервава-агароднінасушыльны завод.

Перапрацоўку рыбы ўласных вадаёмаў і марской ажыццяўляюць Мінскае доследнае рыбапераапрацоўчае комплекснае прадпрыемства, «Санта-Брэмар», рыбазаводы ў Полацку, Нарачы, Браславе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]