Канскія львы

Міжнародны фестываль творчасці «Канскія львы» (фр.: Festival international de la créativité Lions Cannes, англ.: Cannes Lions International Festival of Creativity) — штогадовая падзея ў галіне творчых камунікацый, рэкламы і сумежных галін. На фестывалі адзначаюцца прарыўныя, нестандартныя ідэі, падыходы і тэхналогіі, якія задаюць тэндэнцыі ў развіцці культуры, бізнесу і грамадства. Фестываль лічыцца найбуйнейшым сходам прафесіяналаў, дызайнераў, лічбавых наватараў і маркетолагаў у свеце[1][2].
Гэты фестываль працягласцю ад 5 да 7 дзён штогод праводзіцца ў французскім горадзе Каны, звычайна ў трэці тыдзень чэрвеня[3]. Хаця на фестывалі таксама праводзяцца семінары, навучальныя курсы і грамадскія мерапрыемствы для работнікаў рэкламнай галіны, яго галоўнай падзеяй з’яўляецца цырымонія ўзнагароджання ганаровымі ўзнагародамі найлепшых работ года ў галіне рэкламы. Работы ўзнагароджваюцца бронзавымі, сярэбранымі, залатымі «Канскімі львамі» і Гран-пры ў шэрагу катэгорый.[4][5].
Сімвал фестывалю
[правіць | правіць зыходнік]Сімвалам фестывалю з’яўляецца леў. Гэты сімвал з’явіўся дзякуючы Венецыі, дзе, разам з Канамі, праводзіўся фестываль у першыя гады існавання. Крылаты леў — сімвал Святога Марка, які аберагае Венецыю[6].
Беларускія прызёры
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе ў катэгорыі «Медыя» агенцтва «Крынь»/Starcom атрымала залатога «Канскага льва» за рэкламную кампанію расійскага вытворцы піва.
У 2017 годзе беларуска Ангеліна Пісчыкава ўдастоена другой прэміі ў катэгорыі «Дызайн» за ўпакоўку лямпачак CS Light Bulbs для вытворцы асвятляльнага абсталявання Crazy Service[7].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "World's biggest ad festival to kick off in Cannes". The Times Of India. 9 June 2010. Архівавана з арыгінала May 31, 2012.
- ↑ "Clipped From The San Francisco Examiner". The San Francisco Examiner. 1990-06-06. p. 65. Праверана 2020-10-10.
- ↑ News | About Us | Cannes Lions International Festival of Creativity Архівавана 11 кастрычніка 2011 года.
- ↑ Cannes Lions International Festival of Creativity - Festival Programme . www.canneslions.com. Архівавана з першакрыніцы October 11, 2011.
- ↑ Cannes Lions attracts record number of entries - Business News | The Star Online(недаступная спасылка). Thestar.com.my (8 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы November 5, 2013. Праверана 5 лютага 2014.
- ↑ Tungate, Mark (3 July 2013). Adland: A Global History of Advertising. ISBN 978-0749464325.
- ↑ Беларускі дызайнер удастоена сярэбранага "Канскага льва" . БелТА (22 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2018. Праверана 14 студзеня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- canneslions.com — афіцыйны сайт