Канстантынас Стэфанопулас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстантынас Стэфанопулас
грэч.: Κωνσταντίνος Στεφανόπουλος
Партрэт
Род дзейнасці: палітык, адвакат, water polo player, плывец
Дата нараджэння: 15 жніўня 1926(1926-08-15)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 20 лістапада 2016(2016-11-20)[2][1] (90 гадоў)
Месца смерці:
Бацька: Stephanopoulos Dimitrios[d]
Маці: Briseida Filopoulou[d]
Альма-матар:
Партыя: National Radical Union[d], New Democracy[d] і Democratic Renewal[d]
Узнагароды і прэміі:
ордэн Караля Таміслава ордэн Белага Арла Knight Grand Cross of the Order of the Falcon ордэн Трох Зорак Order of the Star of Romania ордэн Рэспублікі Order of Freedom
Аўтограф: Signature of Konstantinos Stephanopoulos.png
Commons-logo.svg Канстантынас Стэфанопулас на Вікісховішчы

Канстантынас Стэфанопулос (грэч.: Κωνσταντίνος Στεφανόπουλος; 15 жніўня 1926, Патры — 20 лістапада 2016, Афіны) — грэцкі юрыст, палітык і былы прэзідэнт Грэцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 годзе скончыў юрыдычны факультэт у Афінскай універсітэце і да 1974 гады працаваў па спецыяльнасці, як член адвакацкага грамадства горада Патры.

Упершыню, у 1958, прыняў удзел на выбарах, якія адбыліся ў партыі Народнага радыкальнага аб’яднання (грэч.: Εθνική Ριζοσπαστική Ένωση) і ўпершыню ў 1964 быў абраны членам парламента як прадстаўнік Ахейскае прэфектуры. У 1974, 1977, 1981 і 1985 быў пераабраны членам парламента ад партыі Новая дэмакратыя (грэч.: Νέα Δημοκρατία «Ν.Δ.»).

З 1981 па 1985 выконваў абавязкі старшыні і прадстаўніка парламента. У 1974 падчас кіравання ўрада нацыянальнага адзінства Канстанцінас Караманліс быў прызначаны намеснікам міністра камерцыі.

У наступныя сем гадоў ён удзельнічаў ва ўрадзе Новай дэмакратыі як міністр унутраных спраў Грэцыі (з лістапада 1974 па верасень 1976), міністр сацыяльнага страхавання (з верасня 1976 па лістапад 1977) і міністр без партфеля (1977—1981). У жніўні 1985 года Канстанцінас Стефанопулос прэтэндаваў на кіраўніцтва партыі Новай дэмакратыі, але без поспеху. Пасля гэтай няўдачы ён пакідае партыю Новай дэмакратыі і 6 верасня таго ж года стварае сваю партыю пад назвай Дэмакратычнае абнаўленне (грэч.: Δημοκρατική Ανανέωση «ΔΗ.ΑΝΑ.»).

У 1989 ён быў абраны членам Грэцкага парламента як прадстаўнік Афінскай прэфектуры. У той жа самы перыяд і да 1994 года ён знаходзіўся прэзідэнтам партыі Дэмакратычнае абнаўленне, да таго часу, пакуль яна не распаўся.

Пад час прэзідэнцкіх выбараў, у 1995 годзе, партыя Палітычная вясна (грэч.: Πολιτική Άνοιξη «ΠΟΛΑΝ») вылучыла кандыдатуру Канстанцінаса Стефанопулоса і з яе падтрымкай і з падтрымкай партыі Усягрэцкі сацыялістычны рух (грэч.: Πανελλήνιο Σοσιαλιστικό Κίνημα «ΠΑΣΟΚ») быў абраны 8 сакавіка 1995 года, прэзідэнтам Грэцыі.

Ён быў абраны, сабраўшы 151 галасоў, пятым прэзідэнтам Грэцыі пасля рэстаўрацыі дэмакратычнага ўрада (1974). Канстанцінас Стефанопулос замяніў на пасадзе Канстантынаса Караманліса 10 сакавіка 1995. Ён быў афіцыйна пераабраны на другі тэрмін да 2005 года, яго пераемнікам быў абраны Караласа Папульяса.

Падчас свайго кіравання ён набыў сусветную вядомасць, хоць і устрымліваўся строгага і вытрыманы профілю. Ён лічыцца адным з самых паважаных і любімых прэзідэнтаў Грэцыі. Імя яго нават сёння акружана павагай і прэстыжнасцю. Стефанопулос атрымаў мноства ганаровых званняў і ўзнагарод, як у сваёй краіне, а таксама замежных краін. Быў ганаровым грамадзянінам многіх гарадоў у Грэцыі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Konstantinos Stephanopoulos // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.amna.gr/article/132140/Pethane-o-proin-Proedros-tis-Dimokratias-Kostis-Stefanopoulos