Канстантынаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Канстантынаў
польск.: Konstantynów
Герб
Герб
У цэнтры вёскі
У цэнтры вёскі
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Казярады
Часавы пояс
Паштовы індэкс
21-543
Аўтамабільны код
LBI
Канстантынаў на карце Польшчы ±
Канстантынаў (Польшча)
Канстантынаў
Канстантынаў (Люблінскае ваяводства)
Канстантынаў

Канстанты́наў[1] (польск.: Konstantynów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Чыжоўцы. Цэнтр вясковай гміны Канстантынаў Бяльскага павета Люблінскага ваяводства. Насельніцтва на 2011 год — 1519 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Бялы Падляскай, на скрыжаванні аўтамабільных дарог 698 і 811.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Канстантынаў (пад назвай Казярады) датуецца 1452 годам. У XV ст. тут існавала драўляная царква. У розны час вёска знаходзілася ў валоданні Багавіцінавічаў, Шуйскіх, Сержпутоўскіх.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Казярады перайшлі да Каралеўства Польскага. У 1616 годзе вёска стала ўладаннем Варшыцкіх. У 1729 годзе новы ўладальнік Караль Юзаф Сядльніцкі змяніў назву Казярадаў на Канстантынаў (у гонар жонкі Канстанцыі з Браніцкіх) і надаў паселішчу статус мястэчка. На 1775 год тут было 189 будынкаў.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Канстантынаў апынуўся ў складзе Аўстрыі, з 1809 года — у складзе Расійскай імперыі. На 1827 год у месце было 84 будынкі, на 1860 год — 69. У 1867 годзе ўтварыўся Канстантынаўскі павет Сядлецкай губерні з цэнтрам у Янаве.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Канстантынаў занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Канстантынаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Канстантынаўскім павеце Люблінскага ваяводства.

У Другую сусветную вайну з верасня 1939 да жніўня 1944 года Канстантынаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 818 чал.; 1860 год — 830 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 1519 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Святой Альжбеты (1907—1909)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1833)
  • Сядзіба Сядльніцкіх (XVIII—XIX стагоддзі)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Могілкі іўдзейскія

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]