Канстанцыя Кастыльская (каралева Францыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцыя Кастыльская
фр.: Constance de Castille, ісп.: Constanza de Castilla
Constance Castile odLouise7.jpg
сцяг
11-ы каралева Францыі
студзень/ліпень 1154 — 4 кастрычніка 1160
Папярэднік: Элеанора Аквітанская
Пераемнік: Адэль Шампанская
 
Дзейнасць: валадарная каралева
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 1136[1]
Смерць: 4 кастрычніка 1160
Парыж, Каралеўства Францыя
Пахаванне: Абацтва Сен-Дэні
Дынастыя: Іўрэйская дынастыя
Бацька: Альфонса VII[d]
Маці: Берэнгела Барселонская[d]
Муж: Людовік VII Малады
Дзеці: Маргарыта Французская[d] і Эліс Вексенская[d]

Канстанцыя (Канстанс) Кастыльская (каля 1140 — 4 кастрычніка 1160, Парыж) — інфанта Кастыльская і каралева Францыі, дачка Альфонса VII, караля Кастыліі і Леона, і Берэнгелы, дочкі Рамона Берэнгера III, графа Барселоны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Надмагільная пліта Канстанцыі Кастыльскай у базіліцы абацтвы Сен-Дэні.

Пасля разводу караля Францыі Людовіка VII з Аліенорай Аквітанскай у 1152 годзе (афіцыйнай прычынай разводу было блізкае сваяцтва), кароль ужо ў 1154 годзе абраў у якасці новай жонкі Канстанцыю. Пры гэтым ён знаходзіўся з Канстанцыяй у бліжэйшых роднасных адносінах, чым з Аліенорай, але Папа Рымскі Анастасій IV даў дазвол.

За час шлюбу Канстанцыя нарадзіла мужу дзвюх дочак і памерла ад родаў пры нараджэнні другой дачкі. Пахавана яна была ў абацтве Сен-Дэні. Кароль Людовік VII, які меў вялікую патрэбу ў сыне, ужо праз 5 месяцаў пасля яе смерці жаніўся ў трэці раз.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Муж: з студзеня/ліпеня 1154 (Арлеан) Людовік VII Малады (1120 — 18 верасня 1180), кароль Францыі з 1137

Зноскі

  1. Іспанская Вікіпедыя — 2001.
  2. Была заручана ў 1169 годзе з Рычардам I Ільвінае Сэрца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]