Канстанцыя Скірмунт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцыя Скірмунт
Kanstancyja Skirmunt. Канстанцыя Скірмунт (1930-34).jpg
Дата нараджэння 1852 ці 1851
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1934(1934-01-23) ці 1934
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Казімір Маўрыцый Сымон Скірмунт
Маці Гелена Скірмунт
Род дзейнасці гісторык, публіцыст, палітычны актывіст
Навуковая сфера публіцыстыка[1], гісторыя[1] і палітычная дзейнасць[d][1]
Узнагароды
Pro Ecclesia et Pontifice
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцыя Скірмунт (1852, в. Калоднае Пінскага павета, цяпер Столінскі раён — 23 студзеня 1934) — беларуская публіцыстка, гісторык.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

З роду Скірмунтаў, дачка Казіміра і Гелены.

Атрымала хатнюю адукацыю, якую не змагла прадоўжыць з-за рэпрэсій супраць маці. Была ў высылцы ў Тамбове, потым жыла ў Крыме. Пасля смерці маці ў 1874 вярнулася на радзіму.

У кнізе «Гісторыя Літвы, выкладзеная ў нарысе» (1886) крытычна ацэньвала палітыку Ягайлы і станоўча — дзейнасць Вітаўта, сцвярджала, што развіццю ВКЛ перашкаджала задужае падпарадкаванне Польшчы. Карысталіся папулярнасцю і перакладзены на літоўскую мову яе кнігі «3 найстаражытных часоў літоўскага племені» (1892), «Паданні: Даміндоўгавы часы. Гісторыя старажытнай Прусіі» (1903), «Міндоўг — кароль Літвы» (1909). Належала да краёўцаў, падтрымлівала літоўскі нацыянальны рух, выступала супраць далучэння Вільні да Польшчы ў 1920. Як публіцыст выступала ў часопісе «Край», газеце «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»), «Виленский вестник»; выдала 2 зборнікі артыкулаў з перыядычных выданняў, брашуру «Ягелонская ідэя і крэсавая палітыка» (1925).

Магіла Канстанцыі Скірмунт

Пахаваная на старых могілках у Пінску.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Dzieje Litwy. Opowiedziane w zarysie», Кракаў, 1886 г. («Гісторыя Літвы. Аповесць у абрысе»)
  • «Zarys dziejów litewskich», Варшава, 1901 г. («Абрыс літоўскай гісторыі»)
  • «O prawdę i zgodę z powodu Głosu litwinów do magnatów, obywateli i szlachty na Litwie i odpowiedzi młodego szlachcica litewskiego», Львоў, выд. 2-е, 1906 г. («Аб праўдзе і згодзе з поваду Голаса літвінаў да магнатаў, землеўладальнікі і шляхта на Літве і адказы маладога літоўскага шляхціца»)

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Скірмунты / Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
  • Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Szpoper, D. Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851—1934) / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 2009. — 487 s.
  • Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.