Канстанцінава (Свірскі сельсавет)
Вёска
Канстанцінава
| ||||||||||||||||||||||
Канстанці́нава[1] (трансліт.: Kanstancinava, руск.: Константиново) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 40 км у напрамку на захад ад горада Мядзел, за 180 км ад Мінска, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы[2]. Праз вёску праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння Р45.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII ст. маёнтак Ашмянскага павета. З 1785 г. мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, прыватная ўласнасць. У 1847 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка Д. Адамовіча (купчы 1829); складаўся з фальварка, 4 дваровых сялян. У 1868 г. мястэчка ў Свірскай воласці Свянцянскага павета, 136 жыхароў. У 1885 г. у мястэчку 7 двароў, 81 жыхар, 30 мяшчан, тут знаходзіліся касцёл, заезны дом. У 1897 г. 10 двароў, 64 жыхары, касцёл, народнае вучылішча, крама, карчма. У 1904 г. на месцы вёскі фальварак (4 жыхары) і мястэчка (167 жыхароў) — валоданне памешчыкаў Старжынскіх, было народнае вучылішча, у якім у 1896/97 навучальным годзе навучаліся 53 хлопчыка і 2 дзяўчынкі, казённая вінная крама. У 1907 годзе ў пасёлку 58 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Канстанцінаўскага сельсавета Свірскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 31 жніўня 1959 года ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 года Мінскай вобласці, з 10 мая 1960 года ў Свірскім гарпасялковым Савеце.
У 1949 г. арганізаваны калгас «Бальшавік», працавалі Дом культуры, бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі, медпункт, сямігадовая школа. З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 4 верасня 1991 г. — калгаса «Канстанцінава».
У 2013 г. Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Канстанцінава ўвайшло ў склад Свірскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 58 жыхароў (1907)
- 317 жыхароў (1960)
- 175 жыхароў, 60 двароў (1971)[2]
- 112 двароў, 270 жыхароў (1997)[2]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Жывёлагадоўчая ферма, аддзяленне сувязі, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, базавая школа, клуб, крама, база адпачынку «Лясная Паляна».
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры — касцёл (2-я палова 19 стагоддзя).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Каля касцёла пахаваны расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч Станіслаў Фадзеевіч Хамінскі (1807—1886).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Канстантыно́ва
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 593.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 3. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канстанцінава (Свірскі сельсавет)