Канстанцінас Караманліс
Канстанцінас Караманлі́с (грэч. Κωνσταντίνος Καραμανλής; 23.2.1907, Проці, каля г. Серэ, Грэцыя — 23.4.1998) — грэчаскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Афінскі ўніверсітэт. Дэпутат парламента (з 1935, выбіраўся 12 разоў). У 1946—54 міністр працы, транспарту, сацыяльнага забеспячэння, нацыянальнай абароны, грамадскіх работ. Заснавальнік і старшыня партый Нацыянальны радыкальны саюз (1955—67) і «Новая дэмакратыя» (з 1974). У 1963—74 у эміграцыі (Парыж). У 1955—63 і 1974—80 прэм’ер-міністр Грэцыі, садзейнічаў лібералізацыі эканомікі краіны і дэмакратызацыі яе грамадскага жыцця, правёў рэферэндум аб скасаванні манархіі (1974). У 1980—85, 1990—95 Прэзідэнт Грэчаскай Рэспублікі, дамогся ўступлення Грэцыі ў Агульны рынак (1981).
Зноскі
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/312125/Konstantinos-Karamanlis
- ↑ Konstantinos Karamanlis // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Konstandinos Karamanlís // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ To Vima — 1922.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Прэм’ер-міністры Грэцыі
- Прэзідэнты Грэцыі
- Дэпутаты парламента Грэцыі
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў рэгіёне Цэнтральная Македонія
- Памерлі 23 красавіка
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Афінах
- Пахаваныя ў Грэцыі
- Выпускнікі Афінскага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
- Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
- Асобы