Канстанцін Іванавіч Шабуня
Канстанцін Іванавіч Шабуня | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 1984 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Канстанцін Іванавіч Шабуня (1912 — 1984) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар гістарычных навук (1964), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975)
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Даўгінава (зараз ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі)[1]. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1940—1941 гг. выкладчык БДУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1947 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, у 1948—1956 гг. кансультант, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела ЦК КПБ. З 1956 года загадчык сектара публікацый, гісторыі Беларусі дасавецкага грамадства Інстытута гісторыі АН БССР. Адначасова ў 1946—1972 гг. выкладаў у ВНУ Мінска. У 1968—1971 гг. загадчык кафедрай у Інстытуце народнай гаспадаркі імя У. У. Куйбышава[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся даследаваннямі гісторыі сялянства і сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў эпоху капіталізму. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—2, 1955; т. 1—5, 1972—1975).
Аўтар больш за 100[2] навуковых прац. Сярод апублікаванага: манаграфія «Аграрнае пытанне і сялянскі рух на Беларусі ў рэвалюцыі 1905—1907 гг.» (1962).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «Знак Пашаны» (1979);
- медалі
Зноскі
- ↑ Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 763. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ а б Член-карэспандэнт ШАБУНЯ Канстанцін Іванавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 355.
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 763. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Член-карэспандэнт ШАБУНЯ Канстанцін Іванавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Канстанцін Іванавіч Шабуня ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Гісторыкі СССР
- Выкладчыкі БДЭУ
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР