Канстанцін Адам Чартарыйскі
| Канстанцін Адам Чартарыйскі | |
|---|---|
| | |
| Пагоня Літоўская[d] | |
| Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1773[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 красавіка 1860 (86 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Бацька | Адам Казімір Чартарыйскі |
| Маці | Ізабела Флемінг |
| Жонка | Анеля Радзівіл[d][3][4] і Марыя Дзержаноўская[d] |
| Дзеці | Ежы Канстанцін Чартарыйскі[d], Канстанцін Чартарыйскі[d], Адам Чартарыйскі[d], Аляксандр Рамуальд Чартарыйскі[d] і Maria Zuzanna Cecylia Czartoryski[d] |
| Грамадзянства | |
| Званне | брыгадны генерал |
| Бітвы/войны | |
Канстанцін Адам Аляксандр Казімір Чартары́йскі (28 кастрычніка 1773, Варшава — 20 сакавіка 1860) — польскі і расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
З роду князёў Чартарыйскіх, сын Адама Казіміра, брат Адама Ежага.
Атрымаў выдатную адукацыю, падарожнічаў па Еўропе, потым пасяліўся пры двары свайго дзядзькі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1795 годзе разам з братам адпраўлены ў Пецярбург, дзе залічаны афіцэрам у лейб-гвардыі Ізмайлаўскі полк і стаў камер-юнкерам. Пасля ўступлення на сталец Паўла I (1796) у чыне генерал-маёра прызначаны ад'ютантам вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. У 1798 годзе атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму і пасяліўся ў Пулавах, звольніўся з расійскай службы ў 1801 годзе. У 1802 годзе ажаніўся з Анеляй Радзівіл, дачкой апошняга ваяводы віленскага М. Г. Радзівіла. Падчас аўстра-французскай вайны 1809 года змагаўся на баку Напалеона як генерал Варшаўскага княства. У вайну 1812 года вызначыўся ў Смаленскай бітве. Цяжка кантужаны пад Барадзіном пакінуў войска. Пасля ўтварэння Каралеўства Польскага як генерал брыгады з 1815 года каралеўскі генерал-ад'ютант пры імператары Аляксандры I. 3 1828 года ў Вене. Падчас паўстання 1830—1831 года выконваў дыпламатычную місію ад А. Е. Чартарыйскага да К. Метэрніха. 3 1830 года як прыватная асоба жыў у Вене. Філантроп, мецэнат, калекцыянер. Меў маёнткі ў Каралеўстве Польскім, Галіцыі, на Валыні, у Беларусі (Воўчынскі і Рэчыцкі ключы).
Зноскі
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Czartoryski, Constantin Fürst // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 3. — S. 88.
- 1 2 zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN Праверана 13 лістапада 2022.
- ↑ sejm-wielki.pl — 2002. Праверана 13 лістапада 2022.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ерашэвіч А. Чартарыйскі // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.