Канстанцін Аляксандравіч Увядзенскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Аляксандравіч Увядзенскі
Дата нараджэння 1851
Дата смерці не раней за 1910
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Гродна, Брэст, Мінск, Камянец-Падольскі
Найважнейшыя пабудовы Мінскі гарадскі тэатр
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Аляксандравіч Увядзенскі (1851 — не раней за 1893) — беларускі грамадзянскі інжынер[1] і архітэктар[2]. Брэсцкі гарадскі архітэктар (1872—1875). Мінскі губернскі інжынер (1888—1893).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1851 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай першай гімназіі, а потым да 1872 года вучыўся Пецярбургскім вучылішчы грамадзянскіх інжынераў  (руск.).

Пасля заканчэння курса па першым разрадзе са званнем архтэктарскага памочніка, паступіў на службу малодшым інжынерам гродзенскага губернскага праўлення[1]. Адначасова з гэтым да 1875 года быў гарадскім архітэктарам у Брэст-Літоўску[1][2]. З 1875 года Канстанцін Аляксандравіч паслядоўна займаў пасады малодшага архітэктара падольскага будаўнічага аддзялення, епархіяльнага архітэктара (з 1877), архангельскага губернскага інжынера (з 1880) і мінскага губернскага інжынера (з 1886 па 1892 год)[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква ў Рыбалах
1872—1875[1]
1875—1880[1]
Будынак Мінскага гарадскога тэатра
1880—1886[1]
1886—1892

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842-1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 54-55 (руск.)
  2. а б в г Введенский Константин Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
  3. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 78

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]