Канстанцін Аляксандравіч Шуін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Аляксандравіч Шуін
Дата нараджэння 4 лістапада 1913(1913-11-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 1991(1991-06-13) (77 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера аграномія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1964)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Канстанцін Аляксандравіч Шу́ін (4 лістапада 1913 — 13 чэрвеня 1991) — вучоны ў галіне агародніцтва. Доктар сельскагаспадарчых навук (1964), прафесар (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Барысаўскае (Растоўскі раён Растоўскай вобласці Расіі). У 1940 годзе скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева. Член КПСС з 1940 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 года загадчык кафедры плодаагародніцтва Бурацкага сельскагаспадарчага інстытута. З 1961 года загадчык кафедры плодаагародніцтва ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

К. А. Шуіну належаць працы па аграбатаніцы і арашэнню агароднінных культур, вырошчванню агародніны ў ахоўным грунце.

Сярод апублікаванага:

  • Выращивание овощей под синтетической плёнкой — Мн., 1966.
  • Овощные культуры — Мн., 1974.
  • 70 видов овощей на огороде — Мн., 1979.
  • Овощеводство: учебное пособие — Мн., 1987.
  • Огород с весны до осени [Текст] / К. А. Шуин, Н. Я. Ипполитова, Н. К. Закревская. — 2-е изд. — Мн.: Ураджай, 1998. — 256 с.: ил. — ISBN 985-04-0297-0

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 389. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Константин Александрович Шуин: (к 100-летию со дня рождения) / В. В. Скорина // Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии : научно-методический журнал. — 2013. ― № 4. ― С. 155―156. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]