Канстанцін Аляксеевіч Аляксееўскі
Канстанцін Аляксеевіч Аляксееўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 15 верасня 1855 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | пасля 1918 |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1873—1917 |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў | Старшыня артылерыі Свеаборгскай крэпасці |
Узнагароды і званні |
Канстанці́н Аляксе́евіч Аляксе́еўскі (15 верасня 1855, Віленская губерня — пасля 1918) — вайсковец, генерал-лейтэнант (1916)[1]. Удзельнік беларускага нацыянальнага руху пачатку XX ст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Праваслаўны дваранін. Адукацыю атрымаў у Полацкай вайсковай гімназіі[1]. Скончыў Другое Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча (1875). У 1908—1911 гадах — камандзір 1-й Уладзівастоцкай крапасной артылерыйскай брыгады. Начальнік артылерыі Свеаборгскай крэпасці з 1911 года. Увесну 1917 года ў Выбаргу далучыўся да арганізацыі матросаў-беларусаў Балтыйскага флоту[2]. Выбраны ў склад Савета старэйшын на Першым Усебеларускім з’ездзе ў снежні 1917 года. Заклікаў «адрадзіць беларускую дзяржаву», на з’ездзе выступіў у абарону беларускага нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга. Аўтар «Успамінаў пра Усебеларускі з’езд у г. Мінску» ў газеце «Чырвоны шлях» (1918, № 1—2). У 1918 годзе быў запрошаны Радай БНР у Менск для фарміравання беларускай нацыянальнай арміі. Далейшы лёс невядомы.
Зноскі
- ↑ а б Алексеевский Константин Алексеевич (руск.). grwar.ru. Праверана 22 снежня 1917.
- ↑ Баршчэўскі А. Беларуская эміграцыйная…
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Баршчэўскі А. Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Ч.1. — Варшава: Кафедра беларускай філалогіі Факультэт прыкладной лінгвістыкі і усходнеславянскіх філалогій Варшаўскі ўніверсітэт, 2004. ISBN 83-920472-1-4
- Скалабан В. У. Аляксееўскі Канстанцін Аляксеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 111
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Алексеевский К. Воспоминание о Всебелорусском съезде в г. Минске . pawet.net. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2017. Праверана 25 снежня 2017.
- Лаўрэш Леанід. Генералы БНР // НАША СЛОВА № 5 (1364), 31 студзеня 2018. // на pawet.net
- Нарадзіліся ў Віленскай губерні
- Выпускнікі Полацкага кадэцкага корпуса
- Выпускнікі Канстанцінаўскага артылерыйскага вучылішча
- Кавалеры ордэна Святой Ганны
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Асобы
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1855 годзе
- Палітыкі Беларусі
- Генерал-лейтэнанты (Расійская імперыя)
- Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда
- Ваенныя Беларусі